Сустрэча з памочнікам Лукашэнкі. Падатак на дармаедаў -толькі пачатак? 17.02.2017 8

Учора разам з лідарам Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольгай Кавальковай перадалі намесніку Лукашэнкі - Аляксандру Якабсону зварот, які змяшчае аналітыку эфекту ўзгаданага дэкрэту і патрабаванне яго адмяніць, а таксама подпісы грамадзян за адмену дэкрэту.

Аляксандр Якабсон і яго памочнікі выказалі скепсіс адносна таго, што беларусы масава выступаюць супраць дэкрэту. Я прапанаваў яму разам выйсці на вуліцу да людзей, калі мы збіраем подпісы – хай бы пабачылі на ўласныя вочы. Але , як вядома, для беларускіх чыноўнікаў сустрэчы з простымі людзьмі на вуліцах – не іх фармат.

На наш зварот з патрабаваннем адмянiць дэкрэт, - адказ "пажывем - пабачым як закон будзе працаваць", "будзем вывучаць вашыя прапановы"…

Выснова: сцерпяць беларусы, будуць сплочваць падатак на " дармаедства" - дэкрэт будзе дзейнiчаць, Тады неўзабаве будуць i новыя - на паветра, якім дыхаем, на зямлю, па каторай ходзiм.....
Будуць беларусы далучацца да прэтэсту - дэкрэт адменяць.
Пратэстуйма разам! у лютым i сакавiку , кожны дзень да перамогi! .



Вольга Кавалькова аб выніках сустрэчы з Якабсонам. што рабіць недармаедам:



Нет доступных к воспроизведению файлов

Пікет памяці Юрыя Захаранкі. 30.07.2016 1

Пікет памяці Захаранкі насупраць рэзідэнцыі Лукашэнкі.


http://bchd.info/11408-piket-pamyaci-zaharanki-nasuprac-rezidencyi-lukashenki-fota.html

Беларускія хрысціянскія дэмакраты 30 ліпеня ў Мінску насупраць новай рэзідэнцыі Аляксандра Лукашэнкі па праспекце Пераможцаў правялі пікет памяці зніклага 17 гадоў таму міністра ўнутраных спраў Беларусі Юрыя Захаранкі Пiкет БХД у гонар памяцi Юрыя Захаранкi-- сумленнага афiцэра беларускага МВД, мужнага чалавека.

Мінчане ставілі подпісы пад патрабаваннямі маці палітыка, якая просіць прызнаць свайго сына памерлым. Гэта трэба і для ўшанавання яго памяці, і для вырашэння шэрагу іншых пытанняў.

У пікеце ўдзельнічалі сябры аргкамітэту БХД  Дзяніс Садоўскі, лідар Маладых хрысціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, кіраўнік Хрысціянска-дэмакратычнага руху Вольга Кавалькова і іншыя. Пікет праходзіў пад бел-чырвона-белымі сцягамі з партрэтамі Юрыя Захаранкі.


Тое, што зараз адбываецца з боку ўладаў, - гэта   здзек з памяці сумленнага афіцэра беларускага МУС і мужнага грамадзяніна, як здзек з яго маці. З аднаго боку сапраўднае следства не вядзецца, з другога боку яго не прызнаюць загінулым.


Радуе тое, што у адрозненне ад беларускіх уладаў менчукі памятаюць былога міністра.


Заява маці Юрыя Захаранка будзе разглядацца ў панядзелак 1 жніўня ў Мінскім гарадскім судзе па вуліцы Дуніна-Марцінкевіча, 1.

Пачатак а 10:00.


Заклікаю усіх неабыякавых люзей прыйсці да суда, каб ушанаваць памяць былога міністра і падтрымаць спадарыню Улляну.


Страницы: 1
Читать другие новости

Віталь Рымашэўскі