Гучнае слова грамадзянскай супольнасці Беларусі (Рэзалюцыя)

1 чэрвеня 2013 года ў Мінску адбылася Канферэнцыя Нацыянальнай платформы  Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства “Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі”. 

Падрабязнасці можна прачытаць тут (на рускай мове):

http://eurobelarus.info/news/society/2013/06/01/v-natsional-noy-platforme-proizoshla-smena-rukovodstva.html



Прапаную ўвазе чытачам “Белапартызана”  прынятую на канферэнцыі Рэзалюцыю:  

 

Мы, удзельнікі Канферэнцыі Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства, грунтуючыся на падставах “Мемарандума аб супрацоўніцтве ў межах Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга парнёрства”, падзяляючы каштоўнасці і мэты ініцыятыў ЕС “Усходняе парнёрства” і “Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам”:

 

- вымушаны канстатаваць адсутнасць паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Безпадстаўнае ўтрыманне палітычных вязняў, наяўнасць смяротнага пакарання, абмежаванне свабоды слова, асацыяцый, сходаў, сталае пагаршэнне ўмоў для вядзення грамадска-палітычнай дзейнасці застаюцца неад’емнымі элементамі палітыкі беларускіх уладаў;

 

- вітаем спробы Еўрапейскага Саюза распачаць новы этап дыялогу з Беларуссю пры выкананні беларускімі ўладамі прынцыповай і галоўнай умовы — неадкладнага вызвалення беларускімі ўладамі ўсіх палітычных вязняў — і наяўнасці заўважных змен да паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека;

 

- звяртаем увагу на неабходнасць перагледзець шэраг фармулёвак першапачатковай версіі даклада Еўрапарламента па Беларусі (кіраўнік — дэпутат Юстас Палецкіс) для абгрунтаванай і дакладнай ацэнкі грамадска-палітычнай сітуацыі і стану правоў чалавека ў нашай краіне;

 

-яшчэ раз падкрэсліваем, што палітыка беларускіх ўладаў застаецца асноўнай перашкодай для развіцця еўрапейска-беларускіх адносін;

 

- выказваем занепакоенасць з прычыны магчымых спроб увядзення асобных фарматаў узаемадычыненняў Еўрапейскага Саюза з беларускімі ўладамі без удзелу грамадзянскай супольнасці і без адпаведнага ўліку яе інтарэсаў;

 

- вітаем развіцце “Еўрапейскага дыялогу па мадэрнізаці з беларускім грамадствам” і лічым неабходным пашырэнне паўнавартаснага ўдзелу грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у яго працы як аднаго з галоўных зацікаўленых бакоў у межах гэтай ініцыятывы;

 

-  заклікаем Еўрапейскі Саюз да большай каардынацыі паміж ініцыятывамі “Усходняе парнёрства” і “Еўрапейскі дыялог па мадэрнізацыі з беларускім грамадствам” з актыўным выкарыстаннем патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці Беларусі і краін ЕС;

 

-  падтрымліваем ідэю правядзення канферэнцыі арганізацый грамадзянскай супольнасці ў Вільнюсе напярэдадні трэцяга Саміта краін Усходняга партнёрства;

 

-  выказваем занепакоенасць у сувязі з мэтанакіраваным ціскам уладаў на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці ў Расійскай Федэрацыі, а таксама выразнай тэндэнцыяй яшчэ большага абмежавання магчымасцей дзейнасці грамадскіх арганізацый і ініцыятыў у Азербайджане; заклікаем нашых партнёраў і калег з краін Усходняга партнёрства праявіць салідарнасць з актывістамі грамадзянскай супольнасці Расіі і Азербайджана.

.
03.06.13 0:11
загружаются комментарии