Удзельнік кампаніі “Украінская музыка для Беларусі” з міні-турам па нашай краіне

У Мінску (22 сакавіка), Гародні (23 сакавіка) і Берасці (24 сакавіка) з сольным канцэртам выступіць лідэр украінскага гурта “Фіолет” Сяргей Мартынюк.
 
У 2011 годзе гурт “Фіолет” з песняй “Месца пакуты” стаў першым удзельнікам  кампанія “Украінская музыка для Беларусі”, у межах якой украінскія музыкі заспявалі песні на беларускай мове на пратэстную тэматыку.
 
Ініцыятарам кампаніі выступіла міжнародная арганізацыя Цэнтр“Супрацоўніцтва без межаў”.


Загрузка плеера

 
Па выніках музычнага сезону 2010-2011 года песня “Месца пакуты” была прызнаная адной з найлепшых на найбольш папулярным музычным партале Беларусі “Тузіне Гітоў”. Пераможца конкурса вызначаўся праз галасаванне і рэцэнзіі музычных крытыкаў. Песня  украінскага гурта заняла 4 месца сярод 69 кампазіцый, якія былі прадстаўленыя на партале цягам года.
 
Інтэрв’ю перад міні-турам Сяргея Мартынюка парталу “Тузін Гітоў”: http://tuzin.fm/article/66484/
.
19.03.13 1:10
Комментарии запрещены автором блога.

Игорь Щекаревич