О желании вырезать народец 01.10.2013 8

Как говорится, брякнул – себе во вред. Опять.

Сначала – про пошлину в 100 долларов. Теперь, говоря о пошлине, – про “народец”. Цензура, спохватившись, попробовала дело открутить назад и “народец” этот вырезать.

Но интернет, (вот ведь мусорка; даже нам, взрослым людям, опасно туда заходить!) уже разнес злосчастное интервью по белорусским квартирам. Естественно, жители квартир – учителя, рабочие, профессора, студенты, менеджеры, доктора – возмутились. И правильно сделали. Ирония ситуации в том, что “народцем” их назвали те люди, которые на вершину власти попали, покинув свой маленький огородец. Ну, или “Городец”.

По логике властей, Беларусь была бы чудесной страной, если бы не людишки, которые ее населяют. Еще более обидно, что эти людишки могут объединиться и постоять за себя. Как же не хотелось отказываться от идеи собирать 100 долларов с носа за каждый выезд за границу! Но пришлось.

Народец сделал минимум – подписал петицию об отмене 100-долларовой пошлины (кто еще не подписал, подпишите тут – http://www.change.org/100usdbelarus). Действие небольшое, но солидарное. За короткое время – около 30 тысяч подписей. И здравый смысл начал побеждать. Власти уже откручивают назад. Это один из примеров успеха, который приходит, когда беларусы объединяются.

Помните середину 90-х, когда частенько можно было услышать, особенно от людей, всю свою жизнь проживших в СССР: «Президент старается, просто ему мешают!» Теперь опять мешают: пятая колонна, сьвядомыя, западники, плюшевые мишки, аплодисменты, баумгертнеры. Вот сейчас очередь дошла и до народца.

Вообще, желание вырезать «народец» понятно: не повезло с народцем-то. Но это ж не свиньи с африканской чумой, – его так просто не вырежешь!

Вось што значыць – “прыпякло”! 16.09.2013 3

Вы ўжо, відаць, чулі пра петыцыю з заклікам да Лукашэнкі адмяніць “указаньне” пра выязную пошліну. За няпоўны тыдзень яе падпісала ўжо больш за 20 000 чалавек.

Магчыма, яшчэ ніколі беларусы так актыўна не падпісваліся ні пад чым. Пытаньне сапраўды задзела: людзям, фактычна, залазяць у кішэню і адбіраюць значную частку і так невялікага заробку. Шмат для каго робяць немагчымым выезд за мяжу.

“Мы вас на граніцэ абслужываем” – гэта тлумачэньне Лукашэнкам 100-даляравай пошліны на выезд за тэрыторыю Беларусі нікога не пераканала.

Ведаю, што заўсёды ёсьць скептыкі, а ёсьць і проста нанятыя людзі, якія пад кожным матэрыялам на гэтую тэму пакідаюць у інтэрнэце свой (папярэдне праплачаны) каментарый: “нет смысла подписывать, всё это ерунда”.

Нічога сабе “ерунда”: пра гэтыя 100 даляраў зараз гавораць усе і кожны! Гавораць, праўда, у асноўным на кухнях ды ў курылках з калегамі па працы. Петыцыя – гэта не толькі зварот да ўладаў, каб прымусіць іх перадумаць. Гэта ячшэ – і зварот да нашых з вамі сяброў і знаёмых, якія, як яны кажуць, “не интересуются политикой”. Зараз гэтыя людзі таксама абураюцца, але не ведаюць, што можна зрабіць акрамя размовы на кухні.

Прапануйце ім хаця б самы мінімум, для пачатку. Хай падпішуць зварот да Лукашэнкі.

Спасылка на петыцыю тут - http://www.change.org/100usdbelarus

Падзяліцеся ёй праз сацыяльныя сеткі: паверце, шмат хто з вашых знаёмых яе падпіша. І, магчыма, шмат для каго з іх гэта стане першым грамадзянскім учынкам у жыцьці.

Трэба ж ім, нашым знаёмым, “звычайным беларусам” з чагосьці пачынаць!

"Плати $100 с носа и езжай за границу"? 09.09.2013 5

Нашумелая прапанова, якую абвясціў Лукашэнка перад выхаднымі, гучыць, і праўда, вельмі дзіўна: "Так вот я давно поручил, вплоть до того, что выезжаешь, за пределы, за барахлом, не барахлом - не важно, - заплати выездную пошлину, заплати деньги за выезд. Это будет так: мы тебя на границе обслуживаем - $100 с носа плати и езжай за границу".



Такім чынам, усё выглядае так: заробак 200 баксаў у якім райцэнтры. Шэнгенская віза + пошліна + білеты, і на астатнюю суму можна купіць некалькі пончыкаў на аўтавакзале ў Вільні.

Даручэньне Лукашэнкі аб пошліне ў 100 даляраў тычыцца ня толькі тых, хто выяжджае на шопінг, - гэта планы (ці ўжо нават "паручэньне") увесьці пошліну за любы выезд з краіны.

Таму зьявілася ў нас ідэя: напісаць петыцыю Лукашэнку – “Отмените поручение о пошлине в 100 USD для беларусов, выезжающих за границу”. Зразумела, што аднымі петыцыямі справу вырашыць цяжка. Сэнс тут у іншым: Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў свеце па выдадзеных Шэнгенскіх візах. Пытанне выезду тычыцца вялікай часткі людзей

Таму, калі ласка, пашырце яе ў Фэйсбуку, Вконтакте ці Одноклассниках – асабліва тым сваім сябрам і знаёмым, якія “не цікавяцца палітыкай”. Іх гэта тычыцца таксама.

Шмат для якіх “звычайных людзей”, якія раней не рабілі нічога “грамадскага”, падпісанне такой онлайн петыцыі можа быць першым “грамадзянскім” учынкам.

Тэкст петыцыі тут.

Дзея тыдня. Выбух недаверу. 16.04.2011

...І вось ужо адразу пасьля выбуху ў мэтро як своеасаблівае "рэха" да нас стала даносіцца: "а вы ведаеце, што толькі што выбухнула "сотка?", "рванула каля аўтавакзалу Маскоўскага...", "пацьверджаная інфа, зноў адбыўся тэракт"... Ударная хваля чутак была спароджаная праз татальны недавер: ніхто не давяраў афіцыйным паведамленьням, і баяўся самага горшага. Адзін з маіх сяброў таксама пацярпеў ад выбуху. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы, яму зрабілі апэрацыю. Ён быў зусім блізка ад эпіцэнтру, але ўратаваўся праз тое, што ў той час стаяў за мармуровай калёнай, чытаў... Учора, калі наведваў яго, мы загаварылі пра фінансавую кампэнсацыю пацярпелым. На твары сябра саркастычная ўсьмешка: агульная сума падтрымкі ўсім пацярпелым, якую выдаткоўвае дзяржава, меншая чым джэк-пот у лато, рэкламу якога ён бачыў якраз перад тым у мэтро. Гэты мой сябра – вернік, хрысьціянін, кажа: "Я давяраю Богу, і мне так шкада пацярпелых людзей, хто ў Бога ня верыць: пасьля ўсяго яны губляюць давер, і ім у сваім недаверы няма на каго абаперціся". Хвалю недаверу правакуе сама сёньняшняя ўлада. Закрыты, карпаратыўны характар гэтай сыстэмы, непадкантрольнасьць яе людзям, беспрычыннае хаваньне інфармацыі – усё гэта і спарадзіла выбух недаверу, які накрыў Беларусь адразу пасьля выбараў. Людзі не давяраюць фінансавай сыстэме і стабільнасьці банкаў; у самыя адказныя моманты беларусы не маюць даверу да рапартаў дзяржаўных СМІ, не слухаюць пераможныя рэляцыі ці запэўніваньні чыноўнікаў. Цяжка ўявіць іншую якую краіну, асабліва ў нашай частцы сьвету, дзе трагедыя нацыянальнага маштабу спарадзіла б столькі недаверу. Пустыя паліцы крамаў, перасьцярожліва зьнятыя банкаўскія ўклады, чуткі і вэрсіі пасьля тэракту – гэта ўсё спараджэньне нявер'я ў сыстэму, якая ўсё яшчэ нас трымае. Трымае да часу.
Читать другие новости