16 лістапада, 18.00 - "БЕЛАРУСАЛІМ"


У чацвер 16 лістапада ў Менску, у Кангрэс-холе гатэлю “Вікторыя” (Пераможцаў, 59) пройдзе вялікая прэзентацыя рамана Паўла Севярынца “Беларусалім”.

Севярынец пісаў “Беларусалім” 12 гадоў, у тым ліку ў следчым ізалятары КДБ “Амерыканка”, на сутках Акрэсціна, у ссылках у Малым Сітне ды Купліне. Першая кніга рамана аб’ёмам каля 400 старонак называецца “Беларусалім. Золак”. Месцы дзеяння – Менск, Кіеў, Полацк.

У ціхай і забытай Беларусі засноўваецца штаб-кватэра карпарацыі “Непагасны свет”, якая выбірае эмблемай чорны квадрат і мае мэтай ні больш, ні менш – даць усяму чалавецтву шчасце: кожнаму – пульт ад самога сябе, сваіх пачуццяў, настрояў і болю.

Паступова робіцца зразумела, што і ў Бога, і ў д’ябла грандыёзныя планы адносна Беларусі. Краіна ператвараецца ў поле эпічнай бітвы з відам на Апакаліпсіс.

Такім чынам, “Беларусалім” - раман пра тое, што тоіць у сабе Беларусь.

Менск. Вялікая заля. Жывая музыка. Зоркі літаратуры.

Прыходзьце сем'ямі і з сябрамі. Пачатак а 18.00. Уваход вольны.

15.11.17 18:19



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Павел Севярынец