Віншуем Міколу Аўтуховіча з юбілеем! 07.01.2013 2

У Беларусі 14 палітвязняў. Сёння 50-годдзе аднаго з самых вядомых у свеце беларускіх палітвязняў Міколы Аўтуховіча, які знаходзіцца ў турме ўжо амаль 4 гады.

“Не будзе ніякіх пераменаў у Беларусі і нармальнага жыцця для беларусаў, пакуль такія людзі як Мікола Аўтуховіч не будуць мець уладу,” – кажа Вячаслаў Сіўчык, старшыня Руху Салідарнасці “Разам” і старшыня Беларускага Цэнтра ва Украіне.  -  “На жаль, зараз адбываецца беларуская трагедыя. У краіне ўжо сямнаццаты год не адбываюцца дэмакратычныя выбары, таму бандыты на волі, а патрыёты знаходзяцца ў турмах. Гэта не можа быць вечна. Веру, што такія беларускія героі як Мікола Аўтуховіч, Мікола Статкевіч, Павал Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Алесь Бяляцкі будуць займаць пасады прэзідэнта і міністраў Беларусі. І чым хутчэй гэта адбудзецца, тым будзе лепш.”

Віншаванні Міколу Аўтуховічу ідуць з усяго свету, даслалі тэлеграму і з Кіева.  У ёй Вячаслаў Сіўчык, Галіна Сарочык і Юлія Шаўлоўская ад імя Беларускага Цэнтра ва Украіне і Руху Салідарнасці “Разам” напісалі:

“Шаноўны Мікалай Мікалаевіч!  

У светлы Дзень Нараджэння Хрыста жадаем Вам Божай дапамогі! Віншуем Вас з юбілеем! Ганарымся Вашай мужнасцю і адданасцю Айчыне! Жадаем свабоды Вам і Беларусі. Бацькаўшчына чакае Вашага вызвалення!”

Жыве Беларусь!



Прэс-група Беларускага Цэнтра ва Украіне

7.01.2013  
г.Кіеў
Читать другие новости