Пытаннечка – 2:"Не позорься со своим беларуским"

Гісторыя з кандуктарам аднаго з мінскіх маршрутаў, што абразіла беларускую мову, калі ў яе запыталі па-беларуску, ці мажліва даць рэшту, канечне не мела таго рэзанансу, як з падобным выпадкам, што меў месца з супрацоўніцай адной з  дзяржаўных газет, але ўсё ж мела даволі вялікі розгалас і абмеркаванне.



Толькі шмат хто зводзіў праблему да маладосці, неадукаванасці і невялікай пасады гераіні “Пытаннечка-2” і рэзюмаваў, што таму і не трэба кпіць з яе з-за гэтых прычын, а пакінуць у спакоі. Але нельга забываць, што пасады, асабліва ў нас у краіне, часта атрымоўваюцца не па здольнасцях, а па розных іншых прычынах. Таму, не выключана, што заўтра наш кандуктар стане, напрыклад, міністрам культуры. І калі з пасады кандуктара яе грэблівае стаўленне да мовы ні на каго асабліва ўздзейнічаць не можа, то ў гэтым выпадку, будзе магчымасць рэалізаваць ненавісць да мовы на практыцы.



Ды і наогул, падаецца не правільна закрываць вочы на тых, хто вас зневажае і шкадаваць іх за абмежаванасць і недалёкасць. Бо будзьце ўпэўнены, будзь у іх мажлівасць і магчымасці, яны вас дакладна не пашкадуюць. З маленькага зла пачынаецца вялікае, якое потым становіцца агульнай праблемай.



Гісторыя ж на шматлікіх прыкладах паказвае, што нават князь ці іншы вышэйшы кіраўнік можа праявіць літасць да сваіх сапернікаў, а вось той, хто прыбірае ў князя са стала, дакладна пры нагодзе нож у сэрца па самую рукаятку ўсуне.






04.04.13 17:23



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Ігар Случак