О белорусском языке, литературе и писателях.

Шмат прыходзіцца чуць аб тым, што не ўсё так дрэнна было пры савецкай уладзе ў Беларусі, як яна клапацілася пра людзей і асабліва аб развіцці беларускай мовы і культуры. Яшчэ больш прыходзіцца чуць аб тым, якімі добрымі былі савецкія правадыры і што нездарма іх імёнамі названы плошчы-вуліцы-прадпрыемствы. Яшчэ больш прыходзіцца чуць аб тым, што той гаротны стан беларускай мовы, у якім яна знаходзіцца ў цяперашні час звязаны з тым, што народ сам адгарнуўся ад яе на карысць рускай мовы. 
Нішто так не развеймае міфы, як узоры справаводства і перапіскі мінулых гадоў.

Спецыяльна для гэтай мэты я замовіў з Нацыянальнага архіву Беларусі дакумент №978 ад 21.11.1938 з простай назвай "Аб беларускай мове, літаратуры і пісьменніках". Ліст Панамарэнкі да Сталіна. Некаторыя каментары Панамарэнкі проста слова ў слова паўтараюць тое, што зараз можна прачытаць у каметарах да артыкулаў, ці нават у саміх артыкулах. Карацей, актуальны для нашага часу дакумент. Спадзяюся, што прачытаўшы яго, шмат хто перагледзіць свае погляды на карысць гістарычнай праўды, а не ідэалагічнай прапаганды. 

Прывожу дакумент "як ёсць".




.
10.04.13 14:48
загружаются комментарии

Ігар Случак