Хто парушае беларускае заканадаўства – фатографы ці міліцыянты? 02.04.2015 2

Сення Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч яшчэ раз растлумачыў, чым рызыкуюць, па ягоным меркаванні, грамадзяне, якія здымаюць адміністратыўныя будынкі. У праваабаронцаў сваё меркванне наконт законнасці падобных дзеянняў супрацоўнікаў міліцыі ў дачыненні да грамадзян.

Юрысты-правабаронцы Павел Сапелка, Валянцін Стэфановіч і Андрэй Бастунец абмяркоўваюць адпаведны загад міністэрства на "Кухні ТV".

Кухня TV: Хто парушае беларускае заканадаўства – фатографы ці міліцыянты? 13.03.2015

Адказ на гэтае пытанне  ў чарговым выпуску праваабарончага відэапраекта “Кухня TV”. У абмеркаванні таемнага дакумента намесніка міністра МУС, які забараняе ажыццяўляць фота і відэаздымкі дзяржаўных органаў, а таксама крытычна важных аб’ектаў”, удзельнічаюць намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец , юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка і намеснік старшыні ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч.

Тэкст распараджэння быў змешчаны на адным інтэрнэт-блогу пасля неаднаразовых затрыманняў журналістаў за фатаграфаванне будынкаў вольнага доступу. Яго сапраўднасьць пацвердзілі  Радыё Свабодзе ў Міністэрстве ўнутраных спраў . Па словах прэс-сакратара Канстанціна Шалкевіча, “гэта ўнутраны дакумент міліцыі, ён не датычыць ніякай забароны грамадзянам на здымку адміністрацыйных будынкаў”.

З моманту выхаду згаданага распараджэння пад забарону здымаць адкрытыя для масавага наведваньня месцы трапілі некалькі журналістаў. Сярод іх супрацоўнік “Комсомольской правды“ в Белорусии» Дзмітры Ласько, рэгіянальны журналіст Зміцер Лупач, фотакарэспандэнт Уладзь Грыдзін. 1 сакавіка ахоўнікі амбасады Расеі ў Беларусі забаранілі журналістам здымаць будынак, да якога беларусы несьлі кветкі і сьвечкі на знак памяці аб забітым расейскім палітыку Барысу Нямцову.

Між тым, на думку праваабаронцаў, сам дакумент відавочна пярэчыць дзеючаму заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Юрыст Павел Сапелка адзначае:

“Я б гэты дакумент ацаніў як загадзя незаконнае распараджэнне, паколькі тут намеснік міністра заклікае радавых супрацоўнікаў здзяйсняць службовыя, як мінімум, правіны, якім з'яўляецца загадзя незаконнае затрыманне”.

Да  даго ж не зразумела, якія будынкі з’яўляюцца “крытычна важнымі аб’ектамі”? Існуе пералік так званых рэжымныхаб'ектаў, які зацвярджаецца Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь, але ён знаходзіцца ў абмежаваным доступе.

 



Па тэме:

Павел Сапелка: затрыманне за фатаграфаванне будынкаў парушае закон

Четыре часа в милиции за фото здания. Что в Беларуси можно фотографировать без последствий

Турист, из-за которого появился документ МВД о задержании за фотосъемку, рассказал о 10 сутках в гомельском изоляторе


Папярэднія выпускі Кухня TV можна глядзець тут:

Кухня TV: Еўрапейскі дыялог і беларускія палітвязні 12.03.2015

Гэты выпуск праваабарончага відэапраекта прысвечаны інтэнсіфікацыі стасункаў паміж афіцыйным Мінскам і ЕС, а таксама магчымым уплывам знешнепалітычнага дыялогу на ўнутрыпалітычную сітуацыю і становішча з правамі чалавека. У абмеркаванні ўдзельнічаюць кіраўнік ПЦ “Вясна” Алесь Бяляцкі, намеснік старшыні Валянцін Стэфановіч і старшыня Міжнароднага кансорцыюму "ЕўраБеларусь" Улад Вялічка.

26 лютага Ленінскім райсудом Магілёва да дадатковага году зняволення быў асуджаны палітвязень Мікалай Дзядок. Гэта адбылося на фоне візітаў у Беларусь высокапастаўленых еўрапейскіх прадстаўнікоў Андрэа Рыгоні, Сандры Калніеце і Хельгі Шмід.  Афіцыйны Мінск дэманструе зацікаўленасць у развіцці канструктыўных адносін з Саветам Еўропы. Упершыню за шмат гадоў беларускія ўлады атрымалі афіцыйнае запрашэнне на саміт “Усходняга партнёрства”, які адбудзецца 22 траўня ў Рызе.

Ці паўплываюць гэтыя палітычныя працэсы на беларускае грамадства, на сітуацыю з правамі чалавека і наяўнасць палітвязняў?


Усе выпускі праграмы можна паглядзець тут

Праваабарончы відэапраект "Кухня" на Белпартызане 12.03.2015

Напрыканцы 2014 года Праваабарончы цэнтр “Вясна” пачаў цыкл відэапраграм “Кухня TV”.

Кухня як месца для сустрэчаў прыхільнікаў і аднадумцаў.

Кухня як пляцоўка для шчырых і набалелых выказванняў.

Кухня як спосаб выпрацоўкі рэцэптаў сумесных дзеянняў у сучасных варунках.

Такім чынам, “Кухня TV” – гэта своеасаблівыя “круглыя сталы” з удзелам беларускіх праваабронцаў, прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці, абмеркаванні найбольш актуальных і наспелых у грамадстве пытанняў.

Адзін з ініцыятараў і ўдзельнікаў відэапраекту “Кухня TV” намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч кажа: “Кухня яшчэ з савецкіх часоў з’яўляецца сімвалам нон-канфармізму і ўнутранай эміграцыі. Але мы не эмігранты, мы не староннія і бяздзейсныя назіральнікі за тым, што адбываецца ў нашай краіне, па меры магчымасцяў мы спрабуем ўплываць на беларускае грамадства, актыўна супрацоўнічаем з міжнароднымі арганізацыямі, заклікалі і заклікаем беларускія ўлады кіравацца міжнароднымі абавязацельствамі, якія яны ўзялі на сябе ў галіне правоў чалавека”.


Усе выпускі праграмы можна паглядзець тут

Страницы: 1
Читать другие новости

Валянцін Стэфановіч