25 сакавіка – Дзень Волі 23.03.2011

Шаноўнае спадарства! Таварыства беларускай мовы віншуе Вас з дзевяноста другімі ўгодкамі абвешчання незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Хай ідэалы 25 сакавіка натхняюць усіх нас на стваральную працу па адраджэнні вольнай і незалежнай беларускай дзяржавы. Заклікаем усіх актыўна карыстацца беларускай мовай, асабліва ў справаводстве і на працы. Сакавік 2011, Менск. Сакратарыят ТБМ.

Агульнанацыянальная дыктоўка ў Менску 22.02.2011

Галіна Абакунчык У Міжнародны дзень роднай мовы Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны правяла першы этап чацьвёртай агульнабеларускай дыктоўкі. Сёлета дыктоўка прысьвечаная 120-годзьдзю ад дня нараджэньня Максіма Багдановіча. Менская дыктоўка адбылася ў літаратурным музэі Максіма Багдановіча пры ўдзеле вялікай колькасьці людзей.
Читать дальше...

Больш за 70 чалавек пісалі Агульнанацыянальную дыктоўку ў Магілёве 21.02.2011

Больш за семдзесят магілёўцаў 20 лютага ўзялі ўдзел у напісанні агульнабеларускай дыктоўкі, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Читать дальше...

4-я агульнанацыянальная дыктоўка пачалася 19.02.2011

19 лютага прайшла 4-я агульнанацыянальная дыктоўка ў г. Бярозаўка Лідскага р-на.
Читать дальше...

Заява Сакратарыята ТБМ да Міжнароднага дня роднай мовы 18.02.2011

Заява Сакратарыята ТБМ з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы Дарагія сябры! 21 лютага міжнародная супольнасць штогод адзначае дзень Роднай мовы. Мы звяртаемся да ўсіх грамадзян Беларусі, а таксама прыхільнікаў Беларушчыны за мяжой з просьбай выказаць у гэты дзень сваю падтрымку жывому беларускаму слову.
Читать дальше...

Тэкст агульнанацыянальнай дыктоўкі 15.02.2011

Тэкст, які Рада ТБМ прапануе для правядзення IV Агульнанацыянальнай дыктоўкі, прысвечанай юбілею Максіма Багдановіча Хто мы такія? Беларусы! Мы – вялікі народ, нас дванаццаць мільёнаў, шырока раскінуліся мы і спрадвеку жывём тут. Гэта наш край, наша старонка. Калісьці ў нас была свая дзяржава, скрозь чутно было нашу беларускую гаворку. У ёй пісалі законы, разбіралі справы па судах, вучылі ў школах, друкавалі кнігі, спраўлялі набажэнствы ў царкве ды касцёле. І ўсе размаўлялі па-нашаму: і чыноўнікі, і папы, і паны над панамі, і вялікія князі, што правілі краінай.
Читать дальше...

21 лютага – Міжнародны Дзень роднай мовы 14.02.2011

Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы – адмысловы дзень абвешчаны на 30-й сесii ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. Дзень святкавання – 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.
Читать дальше...
Читать другие новости