21 лютага – Міжнародны Дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы – адмысловы дзень абвешчаны на 30-й сесii ЮНЭСКА па прапанове Бангладэш (1999). Мае на мэце заахвочванне лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, талерантнасці і дыялогу. Дзень святкавання – 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш. 21 ЛЮТАГА 2011 ГОДА (панядзелак) З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ГА "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" і Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча праводзяць 4-ю Усебеларускую дыктоўку ў зале музея. Тэксты для дыктовак падрыхтаваны на аснове твораў Максіма Багдановіча, юбілей якога мы адзначаем сёлета. Пачатак мерапрыемства а 18 -й гадзіне. Запрашаюцца ўсе ахвотныя. Актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы. Музей размешчаны ў Траецкім прадмесці: г. Менск, вул. М. Багдановіча, 7а. Тыя, хто не патрапіць на дыктоўку ў Літаратурны музей імя Максіма Багдановіча, зможа напісаць яе 23 лютага 2011 года (серада) ў сядзібе ТБМ (вул. Румянцава,13). Пачатак 18.00. Уваход вольны. Шаноўнае спадарства! Запрашаем прыняць удзел у IV Агульнанацыянальнай дыктоўцы да Міжнароднага дня роднай мовы 19 лютага 2011 года (субота), 12.00, г. Бярозаўка, Лідскага р-на – чытальная зала Бярозаўскай гарадской бібліятэкі. 20 лютага 2011 года (нядзеля), 10.30, г. Ліда – чытальная зала Лідскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы..
14.02.11 18:00
загружаются комментарии

Станіслаў Суднік