Іван-дурны як вызваленне ад страху

На маім улюблёным сайце інтэрсекцыянальнага фемінізму прачытала, што няварта ўжываць слова stupid (дурны), бо гэта ableist slur (слова якое абражае людзей з абмежаванымі здольнасцямі) http://everydayfeminism.com/2017/05/ableist-slur/ .

Напачатку падалося, што гэта ўжо занадта... Але потым адмова менавіта ад гэтага канцэпту - "дура(нь)" - істотна аблягчыла і палепшыла маё ўласнае жыццё!З вызваляльным звонам разляцеўся яшчэ адзін ланцуг, які трымаў мяне ў сацыяльнай маніпуляцыі. Страх аказацца "дурнымі" - гэта пуга, якая паганяе нас у напрамку, які абіраюць для нас іншыя, задаючы нам свае стандарты "разумнасці".

Дзякаваць Богу, гэта пуга ня здолела мне перашкодзіць жыць так, як я лічу патрэбным; але яна забрала замнога энэргіі праз тое, што я траціла яе на даказванне, што мае пазіцыі і спосабы існавання не "дурныя", ня вартыя стыгматызацыі. Менавіта адмова ад самога канцэпту "дурны(ая)" палепшыла маё самаадчуванне праз усведамленне, што я не абавязаная даказваць сваю разумнасць.

А што казаць, калі мяркуем, што чалавек памыляецца? Тое і казаць: што памыляецца. Чалавечым істотам гэта ўласціва. Справа, такім чынам, ня толькі ў тым, што ўвогулле абзывацца дрэнна, а і ў тым, што няварта культывіраваць страх памылкі, дый яшчэ й пад пагрозай стыгматызацыі. А чым болей у грамадстве стыгматызацый, тым горай пачуваюць сабе ўсе чальцы грамадства...

Дзякуй рускаму народу за такі цудоўны эмпаўэрмент, як вобраз Івана-дурнога, які аказваецца болей паспяховым за "разумных" братоў, якія стыгматызавалі яго ці то за нестандратнасць, ці то за падвышаную эмпатыю!..


24.08.17 12:36



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич