Рэпартаж з Вейшнорыі (верш)

"География проживания извращенцев в стране обширная, но больше всего их на раскрепощенном и демократичном западе Беларуси" ("Вечерний Могилев")



залатыя валошкавыя й ружовыя
агмяні гарадоў
лёгкай і шмат-
каляровай Вешнорыі


гендэрна неканформныя хлопчыкі
пляшуць там у гірляндах
пад джаз беларускамоўны
феміністкі нацягваюць лукі 
і ўсе практыкуюцца ў розных тыпах
эстэтыках ролях стэрэатыпах
па вуліцах носяцца дзеці
пад камунальным наглядам
корпаюцца ў падзелках
лазяць па сетках над вадаспадам
у інвалідных вазкоў працоўныя крылы
да габрэйскай і рускай і польскай і беларускай
моваў з нядаўніх часоў
дадалося безліч развілак
колераў твараў і досведаў і акцэнтаў
прастораў і сацыяльных эксперыментаў
свабода перамяшчэння
зазывае водарам рэстаранаў


да пабачэння
дзякуй за аддзяленне
выдумкі ад падману
можна ўяўляць і не рэ- 
а канструяваць
верачы не ў ВКЛаву кроў і глебу
а ў дадзены момант
і ў пасміхлівае неба


.
25.09.17 21:50



Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
загружаются комментарии

Маргарита Тарайкевич