Выдача бежанцаў - ганьба для Беларусі
Польскі прэм'ер выказаў нежаданне прымаць бежанцаў з мусульманскіх краінаў. Можна доўга абмяркоўваць, і гэтую адмову, і ўвогулле антымігранцкія настроі ў Польшчы і ў іншых краінах ЕС.
Але выкананне квотаў ЕС - другасная тэма ў параўнанні з жахам, каторы часам адбываецца з бежанцамі ў Беларусі.
У Беларусі ёсць выпадкі, напрыклад, калі бежанцы з Чачэнскай рэспублікі РФ, якія прасілі ў нашай краіне палітічнага прытулку, - бывалі выдадзеныя расійска-чачэнскім сілавікам. Гэта Імран Саламаў
Такім чынам, нашая краіна адмовіла людзям ня толькі ў прытулку, але і нават у часовай бяспецы, і выдала людзей туды, дзе іх чакала велізарная верагоднасць зняволення, катаванняў і смерці. Ёсць выпадкі і выдачы бежанцаў з іншых краінаў.
Гэта нацыянальная ганьба. Ці можам мы паўнавартасна прыняць бежанцаў - гэта адно пытанне. Але зусім іншае, - аддаваць людзей, якія збеглі ад жорсткага рэжыму, у лапы гэтага самага рэжыму.
Але адна справа, паўтаруся, паўнавартасная падтрымка; а зусім іншая - элементарная бяспека, нявыдача!..
Задаюся пытаннем: ці не расізм у дзяржаўных структурах спрычыніўся да выдачы Мурада Амрыева, Іслама Саламава, а магчыма і Луізы Дудуркаевай? Мо беларускія міліцыянеры і чыноўнікі вырашылі паказаць дрэнны прыклад, каб бежанцы баяліся ехаць у нашую краіну? У такім выпадку, яны замест карысці зрабілі Беларусі ганьбу.
Мо беларускія чыноўнікі паверылі падтрыманай Крамлём мігрантафобскай прапагандзе і казкам пра мусульмансткае нашэсце і дзікіх мігрантаў у Еўропе? Як мігрантка, якая жыве ў мультыкультурнай Заходняй Еўропе,
Мажліва, справа і не ў расізме, а ў шчыльных кантактах з прадстаўнікамі расійскай дзяржаўнай сістэмы ўвогулле, і з сілавікамі пуцінска-кадыраўскага рэжыму ў прыватнасці. Мяне як грамадзянку Беларусі такія сувязі дужа палохаюць!
Салідарнасць з грамадзянамі іншых краінаў - годная інвестыцыя ў імідж краіны, а таксама ў сваё ўласнае грамадства, у яго гуманнасць і талерантнасць. Таму валянтэры, якія дапамагалі чачэнскім бежанцам у Брэсце, актывісты.кі
Але, калі людзі, ў выніку тых ці іншых абставінаў, ня могуць знайсці ў Беларусі паўнавартаснага прытулку, то няхай знойдуць хаця б бяспеку! Давайце напішам пра гэта у
Падрвбязней пра сітуацыю вымушаных мігрантаў у Беларусі можна чытаць