Несвабода на Захадзе

Несвабода на Захадзе - цікавая тэма.

1. Яе там-сям багата (школьная аўтарытаршчына, антымігранцкі трэш, расізм і ксенафобіяй, паліцэйскі гвалт, ці вось такія кейсы  https://news.tut.by/culture/579011.html , - усё гэта з тае оперы!)

2. Супраць яе варта змагацца, прычым і ў сваёй краіне і ў іншых, і незалежна ад таго, мясцовы ты ці імігрант. Бярэм за прыклад Касцюшку і Ўрублеўскага! ))

3. Аўтарытарная прапаганда (прынамсі, пракрамлеўская) выкарыстоўвае несвабоду на Захадзе дзеля дыскрэдытацыі свабодных грамадстваў. Хаця незразумела, як несвабода ў адным месцы можа легітымізаваць несвабоду ў іншым. Глядзім пункт 2!

У якасці пастскрыптума прывяду прыклад з маёй фрэндстужкі ў Фэйсбуку. У якой неяк з'явіліся два поста: з фатаграфічнымі прыкладамі гвалту паліцыі да дэманстрантаў у Заходняй Еўропе. Адзін з постаў належаў французскай анархістцы, а іншы - руска-італійскай аматрацы крамлёўскай ідэядогіі; першая посціла фатаграфіі, каб змагацца з паліцэйскім гвалтам, а другая - каб легітымізаваць гвалт у краіне свайго паходжання.

Адчуйма розніцу - і не ідэялізуйма Захад, а падтрымлівайма індывідуальнае і калектыўнае ўзрастанне ў свабодзе!

Можна было б яшчэ пагаварыць пра невідавочеую але істотную розніцу ў разгонах дэманстрацый на Захадзе і ў постСССР , пра розніцу паміж разгонам і хапуном, - але гэта ўжо прыватнасці.

03.02.18 19:47

Маргарита Тарайкевич