Рэальная праўда-2

Мая першая і пакуль апошняя публікацыя на блогу Партызана, прысвечаная шчырасці ў беларускай палітыцы. Яе брак толькі зачыняў дарогу да электаральнай большасці. Акурат адкрытасць і натуральнае лідарства-харызма-рыторыка ў недэмакратычных сістэмах даюць рэальныя шансы на элегантную перамогу ў галовах беларусаў.

І тут, ні з пушчы ні з поля, насуперак ранейшым абяцанням, з дэдлайнамі напрыканцы сакавіка (а пасля больш агульна – цягам года), вызначыць працэдуру па адзіным, ГП вырашыла сказаць „рэальную праўду-2”. Яе рэальнасць ацэньваць тут не будзем дый не час.
Справа ў шчырасці.

Гэтае слова падчас сённешняга Гарачага каментара на Белсаце Андрэй Дзмітрыеў паўтарыў некалькі разоў. Яно гучала ў кантэксце новай стратэгіі кампаніі, а ўлічваючы моцны медыйны бок ГП, значыць і вобраза. Ці гатовыя лідары кампаніі да канца трымаць марку шчырых? Адказ, думаю, да канца хлопцы і самі не ведаюць, бо такая роля параўнальная з паходам па сакавіцкім лёдзе. Чым больш ты нясеш з сабой старых торбаў, невыкананых (ці занядбаных) абавязальніцтваў, тым большая верагоднасць, што першы-лепшы прагал можа стацца для цябе апошняй палонкай.

А шлях няблізкі. Да Плошчы ў 2010-м было карацей.

Тады вобраз супермэна-Някляева, які збіраўся „мы-перамагчы” цемру (цёмныя колеры часта былі фонам на плакатах кандыдата) скончыўся драматычна ва ўсіх адносінах, і для шмат каго з нас.

Пра ўлічаныя памылкі мінулай кампаніі Дзмітрыеў таксама сёння шмат казаў.
Пабачым, ці ўлічылі, што акурат першым крокам да шчырасці і мае быць рэальная, шчырая мэта.






.
28.02.13 0:55
Комментарии запрещены автором блога.

Алесь Залеўскі