Пра рэлігію і асноўны прынцып майго мысьлення 26.10.2016 50

Цікавая дыскусія на тэму, звязаную з рэлігіяй і светаўспрыняццем, адбылася ў мяне ў сеціве з маім сябрам Славам К. Ён нават пахваліў мяне: "А зь цябе б атрымаўся неблагі прапагандыст бальшавізму-атэізму/выкладчык навуковага камунізму, каб нарадзіўся гадоў на 10-20 раней."

Ды вось памыляецца шаноўны Слава К. Як і некаторыя іншыя, хто чытае мае тэксты. І, асабліва раю пачытаць гэты фрагмент тым, хто вельмі зацяты і перакананы ў непахіснасці, "жалезабетоннасці" сваіх ужо сфармаваных поглядаў і перакананняў. Некаторыя прозвішчы ў тэксце ўзгадваюцца -- таму адразу выбачаюся, калі занадта нечым зачапіў у плане ўспрыняцця майго падыходу да закранутых тэм.

Пра -ізмы


Бальшавізм, камунізм, фашызм, іншыя -ізмы, як і любы рэлігійны(мусульманскі, хрысціянскі, юдэйскі і г.д.) фундаменталізм -- небяспечная рэч, якая вядзе да тэрарызму,войнаў і да магчымай глабальнай катастрофы чалавецтва.

Хто пераважна йдзе ў сьвятары і ў манастыры

У сьвятары і ў манастыры, як правіла,  ідуць людзі слабыя, расчараваныя ў жыцці, пакрыўджаныя лёсам і зведаўшыя гора і пакуты( пераважна душэўныя), здушаныя дэпрэсіяй з-за слабай волі самастойна ад яе пазбавіцца і г.д.

І яшчэ частка -- тыя  "хітраж..пыя асобы", пра якіх у народзе кажуць: "Потым ён гоп -- і поп!".

Але ні тыя, ні другія не могуць несці маральнасць да людзей. Бо яны з-за сваёй псіхічна-псіхалагічнай слабасці, ці падвышанай ляноты і спадзеву на "халяву" не змаглі рэалізаваць сябе ў нармальным жыцці, нарадзіць і выхаваць дзяцей і г.д. І, як спраўныя і  сапраўдныя махляры і прайдзісветы, часам самі не ўсведамляючы гэта, эксплуатуюць прыродныя( хай нават Божыя -- не буду спрачацца) страхі чалавека: страх смерці, беднасці, хваробы, страты кахання і г.д.

Але ж гэткая эксплуатацыя, ды яшчэ пад прыкрыццём Бога -- амаральная з'ява апрыёры!

Пра дэградацыю чалавецтва з-за гей-лесбі ды інш.

Дык вось, шаноўны Слава, да дэградацыі і вымірання прыводзіць не СВАБОДА з гей-лесбі ды іншымі з'явамі, што існавалі ва ўсе вякі разам з сэксам, а яе адсутнасць.

Заўсёды ва ўсе вякі па законах Адзінага Бога(імя якога, калі Ён існуе, нам няведама) і яе вялікасці Прыроды чалавецтва штогод нараджала і нараджае каля 10 % дзяцей з генетычнымі асаблівасцямі.  Плюс дадамо мутацыі.

Падчас эпохі неаліту і трохі пазней іх папросту знішчалі адразу ці пакідалі паміраць. Потым, калі чалавек станавіўся разумней -- іх перасталі татальна вынішчаць, і рабілі сэксуальнай ды пацешнай прыслугай правіцеляў, жрацоў ды іншых надзеленых уладай людзей. Потым высвятлялася, што некаторыя з гэтых геяў ды лесбіянак -- надзвычай адораныя людзі, якія маглі рабіць тое, што іншым і не снілася. Тут варта ўзгадаць генія чалавецтва Леанарда да Вінчы, Мікельаджэла Бонароці і далей пра спісу.  Яны падарылі чалавецтву ровар, амаль усё майстэрства і стылі ў мастацтве, архітэктуры і г.д.

Калі б  рэлігійным цемрашалам у сярэднявеччы  ўдалося б іх знішчыць -- колькі  яшчэ гадоў ці стагоддзяў мы жылі б у хлявах!

Гей-лесбі шлюбы на Захадзе сёння -- гэта толькі даніна павагі да іх як да людзей -- і не болей! Ты ў змане ,  Слава!  Ад гэтага не вырадзіцца чалавецтва, бо іх працэнт ва ўсе вякі стабільны -- каля 10 сумарна. Шкада толькі, што іх асобныя таленты не перададуцца дзецям і ўнукам, але гэта, мабыць , кампенсаторная функцыя прыроды.

Таму й голас гея-генія, сьпевака Д.( не ўзгадваю прозвішча, каб нікога не пакрыўдзіць і нічога не прапагандаваць), непаўторна мяккі, мілагучны й пявучы -- адыйдзе разам з ім у іншы свет. Але застануцца запісы і ўдзячнасць такіх людзей, як я, Мікола Лавіцкі, Зміцер Марчук ды іншыя(і ты, мусіць, а?).

Тых, што разумелі СВАБОДУ вышэй за цемрашальства і забабоны невукаў, якія турбаваліся за "выраджэнне нацый і чалавецтва з-за ня той сэкс-арыентацыі Д. ды іншых, якім дадзены Прыродай і Богам талент! Але якіх пазбавіла Прырода( і Бог) мець нашчадкаў!

Не буду лішні раз тлумачыць, што духавенства, спасылаючыся на Біблію, кажа на гэты конт! Бо не маю патрэбы яшчэ раз камэнтаваць цемрашальства і невуцтва. Ды й цябе, Слава, злаваць пакуль не буду.  Бо ты, як і некаторыя з іншых людзей, ачмураных рэлігійным мэйн-стрымам часоў перабудовы ці  камуністычнай прапагандай эпохі застою-- яшчэ не ўсе гістарычныя і навуковыя факты можаце нармалёва ўспрымаць.

Таму і кажаце пра мяне, як магчымага выдатнага ідэолага камунізму-атэіму і іншых ізмаў.

Мой галоўны прынцып

Але ж у мяне, Слава,  ўсё больш геніяльна і проста. Не існуе для мяне амаль ніякіх -ізмаў, а ёсць  толькі СВАБОДА і РАБСТВА. Прычым рабства, як і тэмін "раб Божы", характэрна ўжываць у рэлігійным кантэксце. А таксама  ў дачыненні да несвабодных дзяржаў і чалавечых супольнацяў( сэксуальнае рабства ў бардэлях, працоўнае рабства закладнікаў і падманутых гастарайбартэраў у краінах Азіі з іх дэспатычнымі рэжымамі і г.д.).

Ёсць  таксама паняцці НАВУКА і ЦЕМРАШАЛЬСТВА( ці, па расейску -- МРАКОБЕСИЕ, якое, дарэчы, трымаецца дагэтуль выключна дзякуючы рэлігіі).

Я -- аналітык, часткова -- палітык.  А галоўнае -- ўнутрана СВАБОДНЫ  чалавек. Свабоду не памацаць, як яе ні цяры, свабода -- гэта тое, што ў цябе ўнутры.

Такі  вось я -- твой сябра, які здолеў, нягледзячы на рэлігійнае атачэнне ў дзяцінстве, камуністычную прапаганду ў школе, ПТВ, а таксама  ў войску да 1987г., усё пераасэнсаваць і падвергнуць сумневу.

І як ПРАВАЗНАЎЦА, ЮРЫСТ, я яшчэ са студэнцкай лавы,  дзякуючы прафесару-франтавіку Язэпу Юхо ды іншым мудрым людзям, якіх пашчасціла спаткаць на жыццёвым шляху, усё ж такі здолеў нешта пераасэнсаваць!

І трохі навучыўся ўсё падвяргаць сумневу. Гэта надзвычай цяжка зрабіць нават у маладосці!  А з узростам такое становіцца амаль немагчымым!

Асабліва жорстка і бязлітасна я дзейнічаю адносна тых сваіх перакананняў, якія лічыў раней непахіснымі!

Я ўвесь час стараюся падвяргаць тыя або іншыя свае перакананні жорсткай праверцы на адпаведнасць фактам і сведчанням, якія можна  аналізаваць з пукту гледжання логікі і здаровага сэнсу. Толькі так можна крочыць наперад, нягледзячы на ўзрост!

Пра Міколу Лавіцкага і заключныя высновы


Мікола Лавіцкі -- наш сябра,  адзін з заснавальнікаў Грамады. Яму ўжо за 70, але ён са светлым розумам, бадзёры, ездзіць на ровары, кіруе гарадзкой арганізацыяй партыі.

Дык вось, ён амаль 15 гадоў таму выпадкова ў гутарцы, кіруючыся на ровары дамоў з партыйнага офісу, без спадзеву, што я прыслухаюся да яго парады, падсадзіў мяне на наркотык.  Маю на ўвазе РОВАР-- вынаходніцтва, якое падарыў чалавецтву ўзгаданы Леанарда да Вінчы. Уласна я лічу Міколу адным з тых Беларусаў з вялікай літары, які варты помніка пры жыцці і вуліцы Міколы Лавіцкага замест вуліцы Леніна ля ГУМа. Пагамані з ім, Слава.

Зычу ад усяго сэрца табе, Слава, поспеху ў пераасэнсаванні ўласных, асабліва шчырых забабонаў і неўсьвядомленага да канца цемрашальства! А калі ўсьлед за Міколай і мной трэцім будзеш( маю на ўвазе, што "падсядзеш на гэткі наркотык Леанарда да Вінчы -- ровар, які будзе перманентна асвяжаць мазгі) -- дык усё будзе ОК.
Ну ўсё ж такі ты, Слава, мабыць, яшчэ падвяргаеш сумневу тое, што асілак Алёша Паповіч сапраўды змагаўся са Змеям Гарынычам! І што Баба Яга з Кашчэем Бессмяротным(не блытаць з нашым Аляксандрам Лу...) існавалі ці дагэтуль  яшчэ існуюць

Трохі падкарэктую гэты тэкст -- і у блог пастаўлю. Надта ж добра напісаў!

Дый увогуле, лічу, што Паўлу Севярынцу, Змітру Дашкевічу ды іншым нашым палітыкам і маладзёвым лідарам трэба навучыцца пераадольваць уласныя забабоны. Пакуль гэта лягчэй  зрабіць у маладыя гады.

І ўласнае цемрашальства ва ўспрыняцці рэлігіі і Бібліі пераадолець. Бо любая рэлігія, узводзімая ў абсалют, можа стацца ў выніку найвялікшым злом для ўсяго чалавецтва. Пакуль што маю аптымізм на гэты конт.

Бо, нягледзячы на ўсе страхі магчымага ўзнікнення ядравага канфлікту з Расіяй і адпаведныя гэтым страхам цяжкасці ў прыняцці эфектыўных палітычных рашэнняў, свабоднай частцы чалавечай супольнасці на чале з ЗША ўсё ж пакуль удаецца тушыць канфлікты. І ўрэшце ўдасца ўтаймаваць і знішчыць тэрарыстычную Ісламскую Дзяржаву Ірака і Левантэ(ІДзІЛ).

І нават лакалізаваць Данбас -- шматпакутны і ўжо пракляты многімі рускамоўны рэгіён Украіны. Які, дарэчы, блаславілі расійскія папы з падачы Крамля і ФСБ на сепаратызм і "праваслаўны" бандытызм. Каб увесь час кашмарыць Украіну і не даць ёй  і нам, беларусам, шанцу на шляху да СВАБОДЫ.

Біблія як "сьвятое пісанне" і падручнік па экстрэмізму 19.10.2016 12

Біблія, ня кажучы ўжо пра іншыя рэлігійныя трактаты --  неадназначная і супярэчлівая кніга, асобныя пасажы ў якой выклікаюць проста жах.

136-ты псалом.

У арыгінальным расейскамоўным тэксце 136-га Псалома ўтрымліваецца такі заклік: "Блажен, кто возьмет и разобьет младенцев твоих о камень!". Больш жорсткую рэч, чым гэткія словы Бога, якія ўкладаюцца ў вусны прарока, цяжка ўявіць.

Што б, хто, як і на які капыл такія словы ні тлумачыў -- усё будзе выглядаць як спроба апраўдаць спосаб вычварнага, асабліва жорсткага забойства немаўлят. Такое было характэрна для таго часу, калі гэтыя радкі пісаліся "прарокамі". Што тут скажаш:Нерон, Калігула, маркіз дэ Садд ды іншыя гістарычныя персанажы, як кажуць, адпачываюць...

Нават калі ўявіць, што  маленькія дзеці былі народжаныя ад нейкага лютага ворага тых далёкіх продкаў --  жывёлаводаў-качэўнікаў Сіная, асобныя прадстаўнікі якіх пісалі быццам бы са словаў Госпада такія радкі "сьвятога пісання" -- гэта ня ёсць апраўданнем такой жорсткасці.

І такіх жахлівых пасажаў у Бібліі -- шмат. Менавіта таму Біблію ўжо шмат разоў карэктавалі на розных мовах, і кожны на свой капыл. Менавіта таму трэба ва ўніверсітэтах вывучаць гісторыю ўсіх рэлігій і іх асноўных рэлігійных дагматаў. Каб пазбегнуць выхавання моладзі ва ўсіх краінах ў духу рэлігійнага фанатызма і экстрэмізма.

Пра магчымы канфлікт цывілізацый

Менавіта таму Біблію, ня кажучы ўжо пра іншыя рэлігійныя трактаты, немагчыма ўспрымаць як сур'ёзную рэч для вывучэння ў школах і ВНУ, а тым болей -- для разумення і якога-небудзь лагічнага ўспрыняцця. Ня кажучы ўжо пра тое, што такія пасажы з рэлігійных трактатаў з пункту гледжання сённяшняга разумення ПРАВА не што іншае, як заклікі да экстрэмізму і прапаганды надзвычайнай жорсткасці.

У сённяшні час асноўныя рэлігіі і іх адгалінаванні пасеялі ў дзяржавах і грамадствах чалавеканенавіснасць, нецярпімасць да вольнай думкі і г.д. Амаль усе войны і ўзброеныя канфлікты -- вынік рэлігійнага супрацьстаяння, барацьбы рэлігійных правадыроў за ўладу ў свеце, у канкрэтнай дзяжаве,на канкрэтнай тэрыторыі і ў канкрэтным грамадстве.

У агляднай будучыні я ня бачу большага зла для чалавецтва, чым рэлігійнае супрацьстаянне, якое абернецца вайной цывілізацый.  Да такога глабальнага катаклізму вядзе рэлігійнае цемрашальства, сьляпая вера ў канкрэтнага Бога і канкрэтных прарокаў. Як сьледства такой веры -- рэлігійны фанатызм.

Рэлігійны фанатызм, як і сьляпая вера, якая набывае абрысы рэлігійнага фанатызма -- вельмі небяспечная рэч, якую скарыстоўваюць рэлігійныя правадыры і палітыкі ў сваіх мэтах.

Тэракты ісламітаў ў Францыі,Бельгіі, вайна ў Сірыі, на усходзе Украіны...

Гэта пакуль што толькі першыя трывожныя званочкі для ўсяго чалавецтва. Якія, аднак, нагадваюць нам, што рэлігійнае цемрашальства і рэлігійны фанатызм могуць прывесці чалавецтва да глабальнага канфлікту цывілізацый.





Роздум пасля Парыжу 23.11.2015 16

Міжнароднай супольнасці пасля парыжскіх тэрактаў патрэбна, на мой погляд, не толькі жорстка падаўляць усе праявы ісламскага фундаменталізма, але і распачаць выпрацоўку ўніверсальнай міжнароднай Канвенцыі ў сферы рэлігій і веравызнанняў людзей. Пачуў ад некаторых папрокі: маўляў, не паспелі целы пасля парыжскіх тэрактаў астыць, а я паспяшаўся са сваімі высновамі наконт неабходнасці асэнсавання паняццяў рэлігіі як спецыфічнай ідэалогіі, і веры як уласнага пачуцця, успрыняцця і адчування з’яваў ў асабістым жыцці чалавека. Ну вось, ахвяры ісламскага тэрарызму пахаваныя і ўшанаваныя. І можна перайсці да больш глыбокага, без эмацыйнай афарбоўкі, асэнсавання таго, што здарылася. І што яшчэ можа здарыцца, калі не прымаць дзейсных міжнародных захадаў у рэлігійным накірунку. Урады і кіраўнікі ўсіх дэмакратычных дзяржаў успрымаюць рэлігію(любую) як адну з ідэалогій і светапоглядаў пэўных груп людзей. І калі гэтыя групы людзей паводзяць сябе мірна, то ўлады іх і не заўважаюць. І толькі тады, калі вынікам іх дзейнасці становіцца жахлівы тэрор – тады ўлады пачынаюць рэагаваць і прымаць нейкія захады. Чалавек – істота хоць і разумная і нараджаецца з інстынктам самазахавання – але, тым не менш, паддаецца ўплыву больш моцных людзей, супольнасцяў людзей і распрацаваных імі інфармацыйных тэхналогій. А тэхналогіі гэтыя зараз такія, што могуць зрабіць з чалавека зомбі. Тэхналогіі інфармацыйнага замбіранння Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі могуць замбіраваць пераважную большасць насельніцтва краін з аўтарытарнымі недэмакратычнымі рэжымамі. Тых краін, дзе няма свабодных сродкаў масавай інфармацыі, дзе яны падпарадкаваныя палітычнаму рэжыму і выконваюць функцыю прапаганды. Што і назіраецца зараз у Расійскай Федэрацыі, часткова – у Рэспубліцы Беларусь. А калі зазірнуць у гісторыю, дык такое ўжо было ў ў Германіі часоў Адольфа Гітлера, Італіі часоў Беніто Мусаліні і г.д. І гэта прывяло, як вядома, да другой сусветнай вайны. Ды й сучасная так званая “гібрыдная” вайна паміж Расіяй і Украінай – з такога шэрагу  супрацьстаянняў, што могуць прывесці да глабальнага сусветнага канфлікту. Некаторыя расійскія “адпускнікі” з ліку апалчэнцаў “праваслаўнай арміі”, што ваююць на Данбасе за “духовные скрепы России” і ”во имя православия и Иисуса Христа» -- тыя ж самыя зомбі. Яны нічым не горшыя і не лепшыя за ісламскіх фундаменталістаў з ІГІЛ. Розніца толькі ў тым, што ІГІЛ, нарэшце, прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. А сепаратысцка-бандыцкія ўтварэнні ДНР-ЛНР, за спіною якіх стаіць Расія, пакуль не прызнаныя тэрарыстычнымі ў міжнародна-прававым плане, нягледзячы на ўсе намаганні Украіны. Міжнародная супольнасць, баючыся глабальнага канфлікту з Расіяй, спадзяецца ўрэгуляваць крызіс на Данбасе, ахвярамі якога сталі ўжо дзесяткі тысяч людзей, з дапамогай дыпламатыі і так званых “мінскіх пагадненняў”. Як змагацца з чалавекам-зомбі?   У чалавека-зомбі ўжо адсутнічае інстынкт самазахавання. І ўсе яго дзеянні, учынкі і мары скіраваныя на сустрэчу з Богам там, недзе на нябёсах … І ў гэтым плане не мае значэння, як гэтага Бога называць: Аллахам, Магаметам ці Ісусам. У такім стане чалавек-зомбі становіцца жывой бомбай. Або шахідам, як кажуць радыкальныя ісламісты. Ці можна эфектыўна змагацца з шахідамі-зомбі? Эфектыўна–гэта значыць так, каб на іх месца не прыйшлі іншыя. Вось у Еўропе зараз ідзе адлоў ісламскіх тэрарыстаў. Ну адловяць частку. А на іх месца праз пэўны час прыйдуць новыя. З яшчэ больш жорсткімі антычалавечымі планамі знішчэння ўсіх НЯВЕРНЫХ. Падкрэсліваю, усіх НЯВЕРНЫХ, г.зн. тых, хто па-за ісламам. А таксама тых з асяроддзя саміх мусульманаў, хто крытыкуе ісламскі фундаменталізм і яго шарыятскія законы. Як бараніцца ад такога? І ці можна абараніцца ад “жывых бомбаў” у чалавечым абліччы?  Якія ў любы момант могуць цябе ўзарваць, ці, прынамсі, кінуцца з нажом і зарэзаць(што назіраецца ў Ізраілі). І ў гэтай звязцы таксама  нельга прамінуць “невырашальнае” пакуль што пытанне: ці магчыма замірэнне і сяброўскія дачыненні паміж Ізраілем і Палестынай. Адназначных адказаў на ўсе гэтыя пытанні зараз няма. Іх трэба шукаць на аснове асэнсавання таго, што зараз адбываецца ў свеце ў сувязі з аб’ектыўнымі працэсамі глабалізацыі. І адным з эфектыўных, на мой погляд,  захадаў было б асэнсаванне лідэрамі вядучых краінаў свету неабходнасці распрацоўкі і прыняцця міжнароднай Канвенцыі аб міжканфесійнай рэлігійнай талерантнасці. У яе аснову трэба пакласці менавіта АГУЛЬНАЧАЛАВЕЧЫЯ КАШТОЎНАСЦІ. А ў якасці фундаментальнага прынцыпа, які павінен пранізваць амаль усе артыкулы Канвенцыі, трэба закласці прынцып найвышэйшай каштоўнасці ЧАЛАВЕЧАГА  ЖЫЦЦЯ на Зямлі. Менавіта на Зямлі, а не недзе там -- на небе, ў “абдымках “Магамета, Аллаха ці Ісуса”. Практычна ўсе рэлігійныя трактаты падаўляюць волю чалавека, прымушаюць яго спадзявацца найперш на Бога, сеюць нецярпімасць да іншай думкі і г.д. І ствараюць такім чынам спрыяльную глебу для помсты усім ”няверным”, якія апрыёры вінаватыя за няроўнасць ва ўзроўні жыцця людзей, цэлых народаў і краін. А няроўнасць гэтая заўжды існавала і, мусіць, будзе існаваць. Таму, на мой погляд, свецкім уладам дэмакратычных краін свету, дэмакратычным супольнасцям людзей трэба ўжо зараз, не чакаючы чарговых тэрактаў, не толькі жорстка падаўляць усе праявы ісламскага, хрысціянскага і любога іншага фундаменталізму. Але таксама распачаць выпрацоўку універсальнай міжнароднай Канвенцыі ў сферы рэлігій і веравызнанняў людзей.
Страницы: 1
Читать другие новости

Павел Знавец