Литвины vs белорусы: поиск своего места в истории или глупые разборки? 110

На днях в социальных сетях, а затем и в СМИ разгорелся спор между белорусами и теми, кто называет себя литвинами. Белорусы говорят о том, что сегодняшние литвины чересчур переигрывают в реконструкцию, и предупреждают о возможном расколе, некоторые же "литвины" в свою очередь называют себя белорусами со знаком качества и отстаивают идею возвращения нашей стране исторического названия.

Литвины vs белорусы: поиск своего места в истории или глупые разборки?
Как белорусы, так и те, кто позиционирует себя литвинами, основываются на героической истории ВКЛ и наших предков. Камнем преткновения стало название нашей страны и нашего народа. Белорусы настаивают на том, что название нашей страны существует более века и нам сегодня нужно больше думать над содержанием, а не формой. Литвины же уверены - в названии заложена проблема самоидентификации нашего народа, которому нужно вырываться из-под влияния восточного соседа.

Стоило ли вообще ссориться из-за этого? И в чем разногласия между белорусами и литвинами? Об этом мы спросили у двух гродненских историков. По просьбе наших собеседников мы передаем их комментарии на языке общения - белорусском.

Александр Кравцевич: Стремление изменить название нашей страны и нации только ослабляет и раскалывает белорусов



Хто такія ліцвіны 

Паняцце літвіны (ліцьвіны) у Вялікім Княстве Літоўскім мела два значэнні. Першае, у самой дзяржаве так называлі жыхароў гістарычнай Літвы (Уласна Літва) з якой і пачыналася ВКЛ. Гэта Наваградчына, Гарадзеншчына, Віленшчына, заходняя частка Меншчыны. Другое, за межамі дзяржавы літвінамі называлі ўсіх жыхароў ВКЛ, незалежна ад этнічнай ці рэлігійнай прыналежнасці. Напрыклад, мог быць літвін з Віцебска, ліцвін з Кіева і г.д. 

Дарэчы, першае, рэгіянальнае значэнне тэрміна захоўвалася ў Беларусі і ў 19 – сярэдзіне 20 ст. Напрыклад, мяжа паміж Палессем і Літвой у народнай традыцыі праходзіла паміж Пружанамі і Ружанамі, што зафіксавана этнографамі. Пружаны – яшчэ Палессе, а Ружаны – ужо Літва. 

Нармальная з’ява – калі этнічная самаідэнтыфікацыя чалавека можа мець прынамсі два ўзроўні: рэгіянальны і агульнакраёвы. Літвіны – гэта рэгіянальная ідэнтыфікацыя. Я нарадзіўся і вырас на Гарадзеншчыне каля Мастоў, гэта тэрыторыя гістарычнай Літвы. Таму па рэгіёну я літвін, а па больш высокаму узроўню нацыянальнаму я – беларус. Адно другому не супярэчыць. 

Ліцвіны vs беларусы

Дыскусія, якая зараз падымаецца ў сацсетках і медыях для мяне выглядае дзіўнай. Бачу, што ліцвінства выступае ў некалькіх постацях. У тым, што Літва і ліцвіны нашыя гістарычныя назвы ніхто не спрачаецца. Тое, што нашую назву перанялі паўночна-заходнія суседзі – таксама факт, хоць і не зусім гістарычна правамерны.  

Як падаецца, дыскусія ідзе вакол таго, каб замяніць назву “Беларусь” і “беларусы” на “Літва” і “ліцвіны”. Найболь радыкальнае, што я чуў, маўляў, па крыві і генах мы балты, летувісы, таму нам трэба вывучыць летувіскую мову і далучыцца да Летувы. Ёсць такія, хто заклікае змяніць назву краіны і народа, маўляў, усе нашыя беды ад таго, што мы няправільна названыя. Назва “Беларусь” навязаная Расеяй, прынесенае звонку, акупантам, таму ад яго трэба адмаўляцца і называцца ліцвінамі і Літвой.  

Хачу падкрэсліць, што выступаю супраць гэтага. Лічу, што гэта поўная лухта. Менавіта такое ліцвінства прыдумалі нашыя ворагі, а падтрымалі нашыя дурні. Таму што па сутнасці, ня важна як гучыць назва нейкага нацыянальнага праекта. Галоўнае – якім сэнсам ён напоўнены. Напрыклад, Украіна. Украінскі рух быў падзелены на дзве часткі: украінскі рух на тэрыторыі Расейскай імперыі і русінскі рух на тэрыторыі Аўстрыйскай імперыі, ва Усходняй Галіцыі. І толькі ў пачатку 20 ст. лідэры гэтых рухаў канчаткова дамовіліся, як будзе называцца краіна і народ – украінскі. Прыклад Францыі і французаў паказвае, як краіна, названая па імю германскага племя-акупанта, рэалізавалася як вялікая раманская краіна і народ.  

Гэта прыклады таго, што назва, па сутнасці не мае значэння, пакуль яно не напоўнена адпаведным зместам. А ў нашым выпадку назва “Беларусь” напоўненая вялікім і магутным сэнсам, увайшла ў масавую свядомасць, мае моцную ідэалогія і магутны мастацка-літаратурны падмурак. Мы з’яўляемся нацыяй, якая мае ўласную дзяржаўнасць, хай праблемную, але мае. І ў нас ёсць усе шансы зрабіць яе сапраўднай нацыянальнай дзяржаўнасцю. Таму прыдумваць праекты па адмове ад гэтай назвы і прыняццю іншай – гэта значыць аслабляць нацыю, якая называецца беларускай. Займацца такой справай могуць толькі ворагі і дурні. Дурань таксама можа быць патрыётам. Тут будзе дарэчы беларуская прымаўка: “Бывае, лепш з разумным згубіць, чым з дурнем знайсці”.  

Чаму сённяшнія беларусы адстойваюць ідэю ліцвінства?

Магчыма, праект змены назвы нацыі і краіны падтрымліваюць людзі, якія расчараваныя тым, што “беларускі праект” так цяжка рэалізуецца, церпіць паразы і рухаецца занадта марудна. Гэта людзі, якія не могуць пацягнуць г.зв. арганічную працу, працаваць на слушную справу, хоць не відно пераможнага фініша. Слабакі. Таксама заўсёды знойдуцца людзі, якім абы быць арыгінальнымі, ісці супраць плыні, не важна слушна ці не – гэта такі спосаб самарэалізацыі, здабыцця самапавагі. Такія ёсць сярод “ліцвіністаў”, а цяпер яны маюць доступ да інтэрнэту, дзе і распальваюць фэйкавыя віртуальныя спрэчкі. Па сутнасці, маргіналы.  

У сацсетках сядзяць розныя людзі, на некаторых не варта звяртаць увагі. Гэта не навуковая канферэнцыя, дзе даклады адбіраюцца па прадстаўленых тэкстах ці тэзісах.  

Такая наша сучаснасць. Нейкая справа, з’ява існуе ў масавай свядомасці толькі калі адлюстроўваецца ў мас-медыя. Тое, што медыя зацікавіліся ліцвінствам не азначае, што яно набірае сілу і рух становіцца масавым. Гэта выклікана адно чарговай журналісцкай модай. 

Калі разглядаць ліцвінства як рэгіянальную самаідэнтыфікацыю, як адраджэнне традыцый ВКЛ як этапа ў развіцці беларускага народа і Беларусі – я за гэта. Але калі ліцвінства – гэта змена назвы краіны і нацыі, я катэгарычны супраць, таму, што гэта варожыя дзеянні супраць майго народа і маёй краіны. 

Ян Лелевич: В названии заложена проблема самоидентификации нашего народа



Хто такія ліцвіны

Ліцвін – гэта гістарычная назва, так называлі нашых продкаў, людзей, якія пражывалі на тэрыторыі ВКЛ. На маю думку, яна больш справедлівая для нашага народу, больш аўтэнтычная і легітымізаваная ў гісторыі. Таму мы маем права сябе так называць на раўне з тымі, хто мае права называць сябе беларусамі. 

Ліцвіны vs беларусы

Для нашай развіваючай нацыі не трэба дапускаць ніякіх расколаў, дзяліцца нам паміж сабой не варта. Ёсць насельнікі тэрыторыі Беларусі, людзі, якія называюць сябе беларусамі па пашпарце, з большага па інэрцыі, а ёсць рэдкія прадстаўнікі беларускай і ліцвінскай нацыі. Што людзей, хто свядома лічыць сябе беларусам і абараняе гэта права, што людзей, якія лічаць сябе ліцвінамі, мала, мы - нацыянальная меншасць у Беларусі. Сапраўдных свядомых беларусаў сярод 9,5 млн насельніцтва РБ вельмі мала, “беларускамоўнае гета” можна пасяліць у межах аднаго гарадскога раёна. 

Гісторыя як гуманітарная дысцыпліна разглядае галоўным сваім аб’ектам чалавека. А чалавек заўжды істота суб’ектыўная, якая жыве ў канкрэтным гістарычным і геаграфічным кантэксце. Гэта навука, якая мае на ўвазе пэўны выбар, у тым ліку маральны, ідэйны. Адпаведна, не варта шукаць 100%-ай правільнасці ліцвіннасці і няправільнасці беларускасці. Гэта некарэктна. Што і спрабуюць навязаць адзін аднаму супернікі гэтага двубоя. Маўляў, беларусы – гэта маскоўская назва, ці як казаў Пазняк, ліцвіны – агенты Лубянкі, якія працуюць свядома ці несвядома на раскол нашай нацыі. 

Мне як гісторыку і ліцвіну хочацца легітымізаваць нацыю у гістарычным мінулым, нават самой назвай – Літва, ліцвіны, знайсці сваё месца для нашага народу ў гістарычным кантэксце. 

З беларусамі гэта зрабіць значна цяжэй, нездарма настаўнікі гісторыі Беларусі сустракаюцца з пэўнымі праблемамі, калі пераказваюць, што ВКЛ ёсць протадзяржава беларусаў. І калі дзеці задаюць пытанне, дзе Беларускае княства, як ВКЛ, ці нешта падобнае, цяжка давесці, чаму ВКЛ не столькі дзяржава сучасных літоўцаў, колькі акурат беларусаў. Да сённяшнага дня ніхто на высокім узроўні, не толькі сярод уладаў, але і акадэмчных гісторыкаў, не сказаў, што ліцвіны – гэта і ёсць беларусы, Літва – гэта Беларусь. Да, так зараз называюцца нашы паўночна-заходнія суседзі. Сёння ў нашай свядомасці Літва – гэта наша каріна-суседка, канкрэтны палітычны суб’ект. Але гэта не значыць, што мы так проста павінны развітвацца з гэтай назвай. 

Гэта назва лігімітызуе нашу краіну ў мінулым, для сучаснасці, дае легітымізацыю для нашай будучыні, бо як ведаем, не ведаючы гісторыі, не будзем мець будучыні. Сучасны наш народ сутыкаецца з праблемай самаідэнтыфікацыі, ён не ў стане самасцвердзіцца як нацыя да сённяшнага дня. Я не кажу, што ўсе беды ў гістарычным назове, што вось, мы не назваліся Літвой, не ў стане развіцца ў нацыю. У сучаснай назве “Беларусь” закладзена дамінаванне гістарычнага кантэксту Русі. Але самае страшнае, над намі праз гэтую назву да сённяшнага дня дамінуе наш усходні сусед, каторы нягледзячы на тое, што называецца Расіей, мову і нацыю называюць рускімі, а не расейскімі. У назве закладзена праблема самаідэнтыфікацыі нашага народа. 

Чаго дамагаюцца сучасныя ліцвіны?

У ідэале, нашай краіне трэба вярнуць назву – Літва, народ называць ліцвінамі, мову – ліцвінскай, літоўскай. І хоць так называецца мова нашых суседзяў, але я ж нічога не маю супраць, што нашы ўсходнія суседзі называюць сваю мову рускай, хаця ў нейкай ступені рускімі больш правільна сябе б называць сучасным украінцам. Хочуць сябе так называць – хай называюць. Мы не маем права навязваць суседзям, як сябе называць. Гэта мы самі выбіраем, нягледзячы на тое, як нас называюць суседзі, называць сваю краіну і мову так, як лічым правільным. Чаму мы прымаем тое, што нам па вялікім рахунку навязалі? У 19 ст. з розных прычын назва “Беларусь” была накінута нам усходнім суседам, заходнерусамі, прыхільнікамі ідэалогіі, якія да сённяшнага дня бачыць адзіную Русь, складзеную з трох усходнеславянскіх народаў. Іх гэты стан рэчаў абсалютна задавлаьняе. Беларусы, з кораням –рус- – тыя ж рускія. 

Як у такім выпадку называць сучасную Літву? Яны сябе называюць Летува, мова тады – летувецкая, народ - летуўцы. Чаму б і не? Нам трэба сваё месца адваёўваць так, як мы палічым належным. Хоць і разумею, што дастаткова шмат часу прайшло, фактычна 150 гадоў - падчас паўстання Кастусь Каліноўскі звяртаўся ў “Мужыцкай праўдзе” да нашага народа ўжо як да беларусаў. 

Ліцвіны разумеюць, што да сённяшняга дня момант не ўпучшаны, каб вярнуць назву. Таму што краіна Беларусь з такой назвай, з назвай народа, ёсць 25 гадоў. Але ў сваёй паўнавартаснай самаідэнтыфікацыі яна не адбылася да сённяшнага дня. Варта вярнуць бел-чырвона-белы сцяг, Пагоню, нацыянальную мову ва ўсе сферы. Беларускаму экзархату трэба калі-небудзь стаць аўтаномнай беларускай праваслаўнай царквой - у плане царквы мы таксама павінны вырывацца з ўплыву Масквы. Вярнуць лацініцу для міжнароднага ўжытку. У нас ёсць свая ўласна распрацаваная ў пачатку 20 ст. лацініца для нашай мовы, якую мы можам ужываць у міжнародных рэпрызентацыях. 

У чым розніца паміж ліцвінам і свядомым беларусам?

Па вялікім рахунку, розніцы паміж ліцвінамі і беларусамі няма. Нацыянальна свядомы беларус базуе свае погляды на ВКЛ, у значнай ступені на заслугах нашай вялікай протадзяржавы. Гэты чалавек будзе хутчэй за ўсё за Пагоню, за сімвалы, якія поруч з Пагоняй. Гэта чалавек, які будзе за нацыянальную мову, будзе за тое, каб нашу краіну вярнуць у еўрапейскі кантэкст, у якім наша краіна была да канца 18 ст. 

Гэта не значыць, што трэба поўнасцю адыйсці ад Расіі. Трэба заставацца нармальнымі, роўнымі ў дыпламатычных і гандлёвых стасунках суседзямі, але паступова ісці, як нашыя суседзі на поўначы і поўдні, у больш цывілізаванае таварыства. Мажліва, і Расія калісьці там будзе. Я толькі за тое, каб Расія была цывілізаваная. Але тое, што робіць апошнія два стагоддзі сусед з усходу з нашай краінай, безумона, як беларусаў, так і ліцвінаў не можа задавальняць. 

Свядомыя беларусы і ліцвіны для мяне гэта адны і тыя ж асобы, збольшага з тым жа самым ідэйным кантэкстам, таму і паўстае пытанне толькі ў назве – краіны і народа.

Беларусы, якія адстойваюць беларускасць, гатовы задаволіцца сініцай у руках, дадзенай з рук усходняга суседа. Але вось ён, журавель у небе пад назвай "Літва", яго цяжэй дастаць, трэба пэўныя перашкоды прайсці, але яго можна рэальна здабыць, трэба толькі захацець. Трэба выйсці з зоны камфорту, трымаючы гэтую сінічку ў руках. 


Чаму сённяшнія беларусы называюць сябе ліцвінамі?

У мяне як у ліцвіна, і думаю, у шмат каго, хто адстойвае беларускасць, усё роўна ў падсвядомасці гэта назва асацыюецца з прарасейскай, камунічтычнай, савецкай краінай. Беларусь – гэта ў значнай ступені савок, частка Савецкага Саюза, над якой дамінавала Масква. Беларускасць у падсвядомасці асацыюецца з “капустай”, чырвона-зялёным сцягам, камуністычнай партыяй і г.д., рознымі ідэямі, палітычнымі і этнічнымі, навязанымі нам з усходу. Чаму так абараняюць беларускасць, якую супрацьпастаўляюць ліцвінскасці? У галовах людзей не выкараніць чужую назву, ім хочацца трымаць гэту сініцу ў руках, яны баяцца.

Беларусь - гэта сініца ў руках, а Літва – журавль в небе. Сініца – гэта план-мінімум, за які трымаюцца абаронцы беларускасці, гэта ўжо ёсць, дзякуючы Каліноўскаму, Багушэвічу, Коласу, Купале, Ластоўскаму, Луцкевічам – гэта трэба бараніць. Але гэта беларускасць загінаецца. Нічога не будуецца ўжо на працягу 25 гадоў. Апроч таго, што ёсць легімітызаваная РБ. 

Калі ўзяць стан сапраўднай беларускасці, перабудовачныя 80-я гады і цяперашнія канец 2010 –х гадоў, істотнай розніцы няма. Людзі ў свядомасці ведаюць, што мы жывем у незалежнай краіне са сталіцай у Менску. Мы незалежныя юрыдычна для ўсяго свету. Але апроч гэтага нічога не памянялася. Я не чую беларускай мовы ў гарадах, няма Пагоні і бел-чырвона-белага сцяга. Тое самае, што позняя БССР. А калі параўнаць з БССР 50-60 гадоў, калі яна была вясковая, так беларускамоўных школ было значна больш, чым у сучаснай РБ.

Паглядзіце на нашы гарады – яны расейскамоўныя. Праблема значна глыбей,чым дыскурс Літва-Беларусь. Мажліва, яна і бярэ свой кантэкст з таго, што мы ўзялі чужую назву. Людзі падсвядома разумеюць, што нешта не тое, называюць беларусамі, але няма гонару за гэтую беларускасць. На прыкладзе маёй сям’і, я доўга думаў, чаму маім бацькам цяжка назваць сябе беларусамі. Ім цяжка назваць сваю мову беларускай, яны называюць яе простай. Тутэйшыя людзі называюць сваю мову простай. Яны забылі, што яны былі ліцвінамі, а назоў “беларускі” яны не могуць прыняць як нешта натуральнае, уласцівае. Мажліва, гэта можна пазіцыянаваць на ўвесь народ Беларусі. 

Калі чалавек сябе пазіцыянуе як ліцвін, ён павінен не абражаць, а з разуменнем ставіцца да тых, хто да сённяшнага дня не ўсвядоміў з розных прычын ўсёй важнасці называць сябе ліцвінам. Ліцвінам трэба быць больш паблажлівымі, акуратнымі ў выказваннях, быць больш мудрымі, пазіцыянаваць і паводзіць сябе як больш дарослы і дасведчаны чалавек. Да абразаў не трэба скатвацца. Абразы больш паглябляюць прорву паміж дыскутантамі і гэта дакладна не на карысць. Такім чынам не пераможаш.

Ці не раскалвае ліцвінства беларусаў?

Нехта кажа, што ліцвіны ўбіваюць клін паміж беларусамі. Не там правакатараў шукаеце. Нашы ўлады гэтак жа запугіваюць расколам – якая беларусізацыя, да вы што, каб мы не спынілі гэтую беларусізацыю, то мы б былі ўжо пад расейскімі танкамі. Для нашага ўсходняга суседа ўсё што не па ягонаму, усё супраць яго, адпаведна вы будзеце рабіць беларусізацыю, уводзіць беларускую мову ў школах – гэта кепска. А калі вярнуць Пагоню і бел-чырвона-белы сцяг – што пачнецца… 

Для русафілаў ліцвіны яшчэ больш непрымальныя, таму што ў сваёй сутнасці вырываюць з кантэксту Русі. 

Я дапускаю, што старажытны прынцып раз’ядноўваць і кіраваць уласцівы для спецлужбаў РФ, і яны могуць узяць на ўзбраеннне гэты дыскурс, каб раскалоць наш народ. Але так можна ўзяць які заўгодна дыскурс, тую ж сімволіку. Глядзі, пачнеш навязваць беларускую мову – прыйдуць расейскія танкі. Беларусы ж і самі могуць перасварыцца, без "дапамогі" звонку.

Мы за 25 гадоў не стварылі сапраўднай Беларусі. Чаму адзін чалавек намі ўсімі запраўляе і мы не ў стане змяніць сістэму? Можа, таму што яшчэ занадта кволыя? Калі, напрыклад, прыйдзе ўсходні акупант, хто будзе абараняць гэту Беларусь? І без ліцвінскага “кліна” захочуць – праглынуць. Вось у чым праблема, пра гэта трэба думаць перадусім. Я не агітую скласці ручкі, нам трэба разам назапашваць сілы. 

Нам трэба вырывацца з кантэксту, накінутага нам усходнім суседам. Калі спытаць у людзей, якія ў вас асацыяцыі з Беларусью, беларусамі, я амаль перакананы, што нешта будзе звязанае з ВКЛ, Купалай, Коласам, але ў значнай ступені будуць асацыяцыі з Савецкай Беларусью, камунізмам, сярпом і молатам, “капустай”, КПЗБ, Лукашэнкам і г.д. А калі спытаць пра асацыяцыі са словам “ліцвіны”, то я амаль перакананы – яны будуць звязаныя з гераічным мінулым нашых продкаў. 

Пытанне назвы нашай краіны і нашага народа - гэта пытанне таго, якую краіну выбраць? Прарасейскую, сацыялістычную ці гераічную, ліцвінскую, населеную людзьмі, якія глядзяць у кірунку Еўропы, якія бачаць сябе як сапраўдная, моцная нацыя, якая ў стане за сябе пастаяць. 


10:08 19/01/2017








Cервис комментирования Disqus позволяет легко авторизоваться через фэйсбук и твиттер, а также напрямую в Disqus. Даёт возможность репостить комментарии в фэйсбук, а также использовать изображения. 
Подробнее читайте здесь.
Ветеранам Клуба Партизан, мы оставляем и старую форму авторизации.
 
Загрузка...
ссылки по теме
Нацбанк: если Беларусбанк рухнет, вкладчиков поддержит государство
Белорусские дипломаты назвали абсурдом высказывания литовского министра культуры о балете "Витовт"
Минчане могут увидеть самую правильную Конституцию Беларуси
загружаются комментарии