Костусев: Лукашенко - ставленник Кремля

В адрес претендента на пост президента от Партии БНФ Григория Костусева поступило более 30 вопросов. Читателей "Белорусского партизана" интересовали как внутри- и внешнеполитическая и экономическая ситуация в стране, так и внутрипартийная жизнь. Предлагаем Вам ознакомиться с ответами политика.

Костусев: Лукашенко - ставленник Кремля
- C кем из нынешних претендентов в кандидаты в президенты Вы готовы тесно сотрудничать или снять свою кандидатуру в его пользу?
 
- Я гатовы супрацоўнічаць і ўжо супрацоўнічаю з тымі прэтэндэнтамі ў прэзыдэнты, для якіх блізкія каштоўнасці, адстойваемыя Партыяй БНФ: незалежнасць, дэмакратыя, беларускасць, еўрапейскі шлях развіцця. Аб далучэнні да каманды іншага кандыдата рэальна  размаўляць можна пасля здачы подпісаў і рэгістрацыі кандыдатаў.
 
- На что вы рассчитываете, участвуя в выборах с таким низким рейтингом? Для чего идти на выборы точно зная, что победить нельзя?
 
- Адносна чаго або каго вы лічыце мой рэйтынг нізкім? Калі нічога не рабіць, то, канешне, нічога і не зробіцца. Далучайцесь, будзем працаваць разам.
 
(panamarou)
 
Григорий, у меня пару вопросов:
 
 
1) Будет ли наша партия БНФ сотрудничать с польским Фондом "Открытая Беларусь" (http://openbelarus-pl.ucoz.ru/),
который занимается помощью полит/беженцам, издает книги и проводит пикеты... для скорейшей смены режима Лукашенко..?
 
 
2) Когда приедешь в Польшу и посетишь Фонд..?
 
- Прывітанне, Сяргей. Мне прыемна бачыць, што ў цябе ўсё нармалёва. Я да гэтай пары ўспамінаю, як праважаў цябе ў далейшую дарогу з Варшаўскага вакзала. Лічу супрацоўніцтва Партыі з фондам неабходным. І было б добра, каб ты ўзяўся наладжваць кантакты, як сябр Партыі. Пры малейшай магчымасці пастараюсь наведаць фонд, пры гэтым  папярэдне звяжусь з табой.
 
(don_chlorella)
 
 
- Як здароў'е Аляксандра Маісеіча Счарбака?
 
- На жаль, кепска. Трэці інсульт Шчарбак А.М. не змог перанесці і зараз ужо не ўздымаецца, прыкаваны да ложка. Зрэдку мы бываем у яго. Сустрэчы ён пераносіць з хваляваннямі, са слязьмі, што не можа ўзняцца і пагаварыць.
 
(dzed_list)
 
 
- Как вы относитесь к легализации игорного бизнеса, произошедшей в последнее время в Беларуси?
 
- Так, як гэта зроблена ў Беларусі зараз – адмоўна.
 
(mikolev)
 
 
- У меня два вопроса. Г-н Костусев! Вы реалист? И второй: 21.10.2010 Вы дали интервью интернет изданию Naviny.by (http://naviny.by/rubrics/elections/2010/10/21/ic_articles_623_170926/) в котором Вы заявили:
 
 
- "...І ў тым выпадку, калі ім дазволяць зарэгістраваць Кастусёва, я рэальна магу набраць да 30% галасоў выбаршчыкаў..." Как Вы собираетесь набрать 30% голосов, если Ваша инициативная группа до сих пор (на 26.10.10) не в состоянии преодолеть 100 тысячный рубеж в сборе подписей?
 
-  Не заўсёды колькасць пераходзіць у якасць. Мы ведаем аднаго з прэтэндэнтаў, у якога была самая вялікая ініцыятыўная група, але ён нават не прыступіў да збору подпісаў і зняўся. Сто тысяч мы ўжо набралі.
 
- "...Я з’яўляюся прыхільнікам таго, каб дэмсілы Беларусі вылучылі адзінага кандыдата. Але, на жаль, не атрымліваецца падыйсці да агульнага рашэння — таму што кожны бачыць сабе тым адзіным, якога мы павінны абраць. А пры абранні адзінага кандыдата трэба сыходзіць з пэўных аб’ектыўных паказчыкаў — напрыклад, колькасць сабраных подпісаў, колькасць сябраў ініцыятыўнай групы, вядомасць у тым ці іншым асяроддзі. .." Очевидно что сильнейшими на данный момент являются Некляев, Романчук, Санников. Кто из этих троих окажется самым сильным, ясно станет после 30.10.10. Вы явно им проигрываете по всем перечисленным Вами показателям. Вы готовы открыто признать свое поражение и поддержать кого-то из сильнейших?
 
- Не ведаю, па якіх крытэрах вы вызначалі, хто тут мацнейшы. Папрашу вас удакладніць, у чым я прайграю названым кандыдатам, і аб якой паразе ідзе гаворка?
 
- "...Мы позна стартанулі — з’езд партыі, на якім вызначыліся з прэтэндэнтам ад БНФ, адбыўся 30 траўня гэтага году. І як асобу Рыгора Кастусёва раскруціць за гэтыя пару месяцаў складана. Таму мы можам спадзявацца толькі на вядомасць Партыі БНФ і рабіць акцэнт менавіта на партыю. Гэта ўжо дае пэўныя вынікі: падчас пікетаў людзі падпісваюцца за мяне, не ведаючы такога палітыка, але падтрымліваючы Партыю БНФ...." По количеству собранных подписей видно насколько поддерживают БНФ. Честно говоря, рейтинг чуть выше плинтуса. Собирается ли партия БНФ провести работу над ошибками, и какие ошибки в деятельности партии видите лично Вы?
 
- Праца над памылкамі павінна праводзіцца рэгулярна. І толькі дурань можа казаць, што ён ніколі не дапускае памылак.
 
На адным з бліжэйшых паседжанняў Сойму буду прапаноўваць у парадак дня пытанне аб аднаўленні і захаванні еднасьці Партыі.
 
- "...Талер — гэта проста назва новай валюты, на якую нам неабходна перайсці, калі мы не жадаем заблытацца ў нулях рубля...." Вы просчитывали во сколько больной белорусской экономике обойдется переход на некий непонятный "талер"? Озвучте, пожалуйста, конкретную цифру.
 
- У свой час многія не верылі пра магчымасць увядзення нацыянальнай валюты "беларускага рубля", але ён існуе ўжо колькі год. Беларусі патрэбна свая нацыянальная валюта. А кошт перахода на новую валюту абыйдзецца не даражэй, чым пераход на новыя рублі пры скарачэнні нулёў.
 
(banshick)

- Что такое прокремлевские силы?
 
- Гэта тыя сілы, якія лабіруюць інтарэсы Крамля ў Беларусі на невыгодных для нас умовах.
 
- Почему БНФ (сегодняшняя) не является прокремлевской силой (в чем отличие)?
 
- Таму што з’яўляецца прабеларускай сілай.
 
- Кто такие современные белорусы, чьи интересы отстаивает БНФ (национальный и этнический состав, территория,процентное соотношение к гражданам Беларуси). Кто, из пришлых (дети оккупантов, сами оккупанты и т.п.), с какого момента считаются белорусами?
 
- Гэта тыя, хто пражывае на тэрыторыі Беларусі і маюць беларускі пашпарт.
 
- Как отстаивает их интересы БНФ?
 
- Сваімі справамі.
 
- С кем из стран надо дружить Беларуси (первые десять стран в порядке важности)?
 
- З усімі суседнімі і іншымі краінамі свету.
 
- Кто из руководителей Беларуси за историю её существования был поставлен без "Кремля"? (огласите весь список пожалуйста)
 
- Кіраўніцтва БНР.
 
- От кого должна быть независима Беларусь и в какой степени?
 
- Беларусь павінна быць проста незалежнай краінай.
 
- Как Вы представляете независимость Беларуси в случае объединения России, Польши, Прибалтики, Германии, стран СНГ и бывшего Варшавского договора, если предположить, что такое произошло?
 
- Не ўяўляю такое аб’яднанне.
 
- Чья оккупация для Беларуси лучше: Российская,Литовская,Украинская, Польская, Немецкая, Турецкая или еще другой страны (Ваши предпочтения)?
 
- Ні чыя не можа быць добрай, таму што гэта - акупацыя.
 
- Кто загнал оппозицию в Беларуси в подполье, ввел огромные штрафы за митинги, пикеты и демонстрации, единолично управляет государством и подавляет все свободы граждан,отменил бесплатное обучение в ВУЗах, СУЗах, бесплатное получение жилья,независимость судов, законодательных органов власти?
 
- Існуючы ў Беларусі рэжым.
 
- Вы считаете А.Лукашенко не прокремлевской силой, основная задача которой было уничтожение оппозиции?
 
- А.Лукашэнка – стаўленнік Крамля.
 
- Чем новый БНФ образца 2010 года лучше нескольких старых (основоположников движения - тех, кто сейчас за границей, либо отстранен от руководства партии последние 10 лет)?
 
- БНФ , як вы сказалі, абразца 2010 года захоўвае ўсе лепшыя традыцыі мінулых год і не супрацьпастаўляе сябе з былымі кіраўнікамі.
 
- Ваше отношение к Зенону Позняку и его призывам к бойкоту выборов?
 
- Адношусь з павагай. Але ад таго, што пра байкот шмат гаворыцца, сам сабой ён не зробіцца. Трэба больш рабіць, а не гаварыць.
 
(Алексей Киселев)
 
 
- Готовы ли вы сняться в пользу единого кандидата (если вдруг?) или сняться коллективно с другими за бойкот (если вдруг)?
 
- У адрозненні ад некаторых прэтэндэнтаў, я гатовы размаўляць аб сумесных дзеяннях з выхадам на адзінага, або неўдзеле. Слова "байкот" тут не падыходзіць.
 
- Судя по различным рейтингам в интернете вы, как кандидат от БНФ, не пользуетесь такой популярностью, как другие кандидаты. Как вы думаете, может, представителям БНФ нужно меньше говорить правду народу о ваших планах (как, к примеру, об одном государственном языке или выходе из всех союзных организаций), и больше врать народу – говорить то, что люди хотят услышать? Многие кандидаты в претенденты не стесняются в обещаниях и как результат имеют больший рейтинг.
 
- Рэйтынг – справа нажыўная, і як паказваюць апошнія дадзеныя, ён расце і ў інтэрнэце.  Да людзей не варта ісці з хлуснёй. Людзі гэта добра адчуваюць.
 
- Если придёт время выбора единого кандидата, какую кандидатуру вы готовы поддержать -- Некляева или Романчука?
 
- Каб выбіраць адзінага, неабходна, каб і гэтыя прэтэндэнты спачатку пагадзіліся да ўдзелу ў працэдуры.
 
- Как вы относитесь к жесткому администрированию комментариев на некоторых оппозиционных сайтах? Казалось бы, люди выступают за демократию, свободу слова и свободные выборы, а сами даже не согласны принять мнение других людей, если оно расходиться с их мнением.
 
 
- Адмоўна.
 
(Александр Ярович)
 
 
- Какую политику необходимо проводить РБ в отношении США? США это - "друг", "враг", союзник, партнер, гарант безопасности от империалистических притязаний соседей или что-то еще?
 
 
- Толькі не вораг.
 
- Возможен ли по вашему вариант в случае непризания "выборов" в РБ со стороны не только Запада но и РФ, при котором Россия будет всячески способствовать дестабилизации внутренней обстановки в РБ вплоть до создания гуманитарной катастрофы с последующим в соответсвии с уставом ОДКБ вводом войск с Востока, ну и как следствие -- аналогичный ввод с запада со стороны РП под лозунгами исторической справедливости и защиты суверинитета и демократии? Возможен в современных условиях новый "ПАКТ..."?
 
- Не, не магчымы.
 
- Что с сельским хозяйством будем делать?
 
- Адраджаць сяло праз развіццё фермерства.
 
(Валерий Александров)
 
 
- Расскажите о своем опыте хозяйственной работы и макроуправления...
 
- Агульны працоўны стаж – 35 год. З  іх больш за 12 год на пасадах кіраўніка прадпрыемстваў. Колькасць працоўных – болей 600 чал. Дзейнасць прадпрыемства ахоплівала тэрыторыю аднаго раёна.
 
- Образование (ВУЗЫ, курсы переподготовки и повышения квалификации) и основные результаты политической и экономической деятельности.
 
- Вышэйшая (БСГА) па спецыяльнасці інжынер-механік + вышэйшая палітычная адукацыя. Розныя шматлікія курсы павышэння кваліфікацыі, найбольш значныя - 6-месячныя курсы ў 1987 г. Зараз – намеснік старшыні Партыі БНФ.
 
- Основные тезисы предвыборной программы, план ее реализации, планируемые макроэкономические показатели, показатели социальной защиты населения, планируемая динамика роста благосостояния народа на 5 лет.
 
- Перадвыбарную праграму можна пачытаць на сайце Партыі БНФ, narodny.org.
 
- Кто станет президентом - Романчук,Санников,Некляев? В каком году ликвидируется или отзовется парти БНФ?
 
- Ні Раманчук, ні Някляеў, ні Саннікаў не стануць прэзідэнтам. Партыя БНФ будзе існаваць столькі, як гэта палічаць сябры партыі.
 
(Ruslan)
 
 
- Добрый день. Что Вы думаете по поводу повальной сдачи в аренду водоёмов?
 
- Я супраць павальнай здачы ў арэнду вадаёмаў.
 
(Zmagar)
 
 
- Кто разваливает БНФ, кто виноват в том, что партия провалила эту кампанию - Санников, Милинкевич или Янукевич?
 
- Партыя не праваліла гэтую кампанію, а актыўна ў ёй удзельнічая ў адрозненні ад мінулых кампаній.
 
(Бориса Б.)
 
 
- Вам не кажется, что вас использует Милинкевич?
 
- Не, не здаецца.
 
- Вы ощущаете себя Александром Матросовым, которого бросили на амбразуру, или мальчиком для битья?
 
- НЕ.
 
(mikolev)
 
 
- Г-н Костусев! Все без исключения оппозиционные кандидаты говорят о том, что их поддерживает большинство. Я работаю с агросектором, постоянно езжу по деревням, райцентрам, общаюсь с простыми людьми. Мало кто из них, в провинции слышал о Вас и об остальных. Да, знают, что такое БНФ, но в их глазах БНФ это радикальные националисты, нетерпимые к другим языкам. Увы, но такой имидж сложился у Вашей организации. Общаясь с обычными людьми, понимаешь, что их в данный момент не интересует цвет флага, герб и то, на каком языке нужно общаться. Т.е. эти вопросы как бы и есть, но далеко не фавориты первой десятки. Людей волнуют конкретные, насущные проблемы и пути их решения. Отсюда несколько вопросов:
 
1. Вы с простыми людьми беседуете, в деревнях, например? И что они Вам говорят? Может, те люди какие-то особенные? Может, их действительно в первую очередь интересует, как будет называться белорусский рубль, какой будет флаг и герб? Или их больше волнует уровень оплаты труда в колхозе, стоимость школьных завтраков и школьной формы, когда сделают капремонт в доме (малые города), отремонтируют ли дорогу к дому, по чем будут покупать молоко, картошку, яблоки в частных подворьях и так далее. Почему Вы об этом не говорите?
 
- Я размаўляю пры сустрэчах з людзьмі аб усіх, хвалюючых іх пытаннях. І мне гэта някепска ўдаецца...і нават і пра герб, і пра сцяг, і пра мову. І часцей за ўсё, мне ўдаецца іх пераканаць, што і гэтыя пытанні не менш важныя, чым іншыя.
 
- Прывітаньне сп. Кастусеў. Можа вы адкажыце за спадара Мілінкевіча, ў чым логіка яго адмовы ад удзелу ў выбарах з-за раз'еднасці апазіцыі, адсутнасці выбараў і г.д., і ў той жа час падрымліваючы тых (у тым ліку, Вас), хто ўдзельнічае ў гэтым фарсе пры адначасовай грызне апазіцыі паміж сабой і г.д. Дзе логіка? Пытаю аб гэтым менавіта Вас, таму што ў адным з інтэрвью Вы сказалі, што ведалі аб няўдзеле Мілінкевіча раней, чым ён абвесціў аб гэтым. Дзякую. Зміцер. Гродна.
 
- Пра няўдзел Мілінкевіча ў выбарах лепш запытаць яго самаго. У мяне па-чалавечы добрыя адносіны з усімі дэмакратычнымі прэтэндэнтамі, без грызні
 
(yauhen2)
 
- Сп.Кастусёў! Што выбары, гэта фарс, відавочна. Што удзел у іх - гэта здрада і дапамога рэжыму у легімітацыі - факт.
 
 
Мяне цікавіць іншае. Выбары пройдуць, усе застануцца пры сваіх інтарэсах. Нехта замацуе сваю ўладу, нехта палепшыць свой дабрабыт. Да вашых прозьвішчаў дадасцца прыстаўка "экс" - "экс" - кандыдат, "экс"- паважаны чалавек, "экс" - сумленны беларус, калябарант і здраднік. А што ж атрымае беларускі народ ад гэтых чарговых выбарчых гульняў? Чарговае расчараванне і згубленныя надзеі на перамены. Вы сваёй чарговай паразай робіце грамадства абыякавым да свайго лёсу, вы зьнішчаеце дух супраціву бязмежжу, вы робіце людзей дэпрэсіўнымі.
 
 
Якімі вачыма вы будзеце глядзець у вочы тым людзям, якія паставілі за вас подпісы? Якія словы будзеце ім казаць, каб апраўдацца за сваю здраду і бездапаможнасьць? Ці "сорам не дым, вочы не выесьць"? Мяне бярэ жах, калі падумаю, што такія цынічныя людзі трапяць ва уладу.
 
- Вось менавіта наш неўдзел у выбарах і паспрыяе легітымацыі рэжыму.
 
(be1lara)
 
 
- Как мне известно, Зенон Позняк, как основатель БНФ, а теперь, как лидер КХП БНФ, против выборов с участием АГ. Я тоже так считаю. За 16 лет все уже убедились, как выборы проходят. Почему опять вы тянете народ на выборы, ведь снова, благодаря вашему участию, АГ будет обеспечена элегантная победа, после которой президент будет считаться легитимным.
 
- І я таксама супраць выбараў з удзелам АР.  Але наш неўдзел і паспрыяе яго элегантнай перамозе.
 
(alla)
 
 
- Уважаемый Григорий. Что Вы думаете о безграничности президентского срока? Планируете ли Вы вернуться к ограничению срока президентства и на сколько лет и раз может избираться президент в стране?
 
- Згодна Канстытуцыі 94-га года.
 
(Евгений Степанов, г.Витебск)

- Григорий Андреевич, не секрет, что часть политически активного населения республики не очень позитивно воспринимает движение БНФ. И причиной тому часто являются сами "лидеры" этого движения, которые занимаются конкретным зарабатыванием денег, прикрываясь красивими словами. Знаю такие факты. Не собираетесь ли Вы пересмотреть кадровую политику своего движения и что-то поменять в этом направлении? С кем Вы собираетесь двигаться дальше?
 
- Партыя БНФ сваёй працай павінна ствараць сабе станоўчы імідж. Згодзен, што ўнутры Партыі ёсць неабходнасць перагляду кадравай палітыкі.
 
- Уважаемый Григорий Костусев, сообщите, пожалуйста, в случае победы на президентских выборах назначите ли Вы проверку в рамках УПК по исчезновению политических оппонентов действующего президента и по сделанным им заявлениям о фальсификации итогов президентских выборов 2006 года в сторону уменьшения количества проголосовавших за действующего президента (об этом им открыто сообщалось на встрече с представителями региональных СМИ Российской Федерации).
 
- Так, неабходна аднавіць следства па зніклых. А таксама па іншых парушэннях беларускага заканадаўства, што павялі за сабой незаконны захоп улады.
 
(marcinkiewicz)
 
 
- Судя по тем количествам собранных подписей, о которых рапортуют потенциальные кандидаты в президенты, их (кандидатов) будет более десяти... В связи с этим у меня возникает к Вам несколько вопросов:
 
 
1) Как Вы думаете, кто сколько % голосов наберет 19 декабря?!
 
 
2) Как Вы думаете, сколько % голосов ЦИК напишет Вам и сколько остальным кандидатам?!
 
 
3) Если ответы на 1-й и 2-й вопросы отличаются, то вопрос номер три: Как Вы себе представляете Плошчу с 10-тью оппозиционными кандидатами во главе?!
 
- Рэальна магу набраць да 30 %, улады могуць напісаць – да 5%. Варыянты акцый пратэсту абмяркоўваюцца паміж прэтэндэнтамі ўжо на гэтым этапе.
02:27 29/10/2010




Loading...


загружаются комментарии