Журналистку "Белсата" предупредила Генпрокуратура

Журналист "Белсата" Алина Радачинская предупреждена Генпрокуратурой о недопустимости сотрудничества с телеканалом.

Як паведаміла журналістка БелаПАН, яна прыйшла ў Генпракуратуру 27 кастрычніка па позве і гутарыла з саветнікам юстыцыі Паўлам Елісеевым. "Я была выклікана для давання тлумачэнняў, аднак скарыстала сваё права не сведчыць супраць сябе і тлумачэнні даваць адмовілася. Тым не менш мне было зачытана афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння беларускага заканадаўства, а канкрэтна — часткі 4 артыкула 35 закона аб друку, якая абвяшчае, што ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь без акрэдытацыі забараняецца. Адпаведнае пісьмовае папярэджанне было ўручана адразу ж пасля зачытвання", — сказала Радачынская. Пад дакументам стаіць подпіс намесніка генеральнага пракурора Мікалая Кукліса.
 
Паводле слоў Радачынскай, падставай для вынясення папярэджання стала яе супрацоўніцтва з польскім тэлеканалам "Белсат". "Папярэджанне было вынесена на падставе маіх матэрыялаў у эфіры тэлеканала. Акрамя таго, мяне бачылі на здымках і інтэрв'ю падчас працэсаў па справах аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года. Адзін раз нас затрымалі на вуліцы падчас апытання грамадзян", — адзначыла журналістка.
 
Радачынская заявіла, што, хутчэй за ўсё, будзе абскарджваць папярэджанне Генпракуратуры. "Я параюся з юрыстамі, высветлю, ці можна гэта зрабіць наогул і ў якім фармаце гэта адбываецца. У любым выпадку жаданне абскардзіць папярэджанне ў мяне ёсць", — сказала яна.
 
Як паведамляў БелаПАН, сёння на гутарку ў Генпракуратуру быў выкліканы і журналіст Алег Ражкоў. Ён таксама адмовіўся гутарыць з супрацоўнікамі пракуратуры, але яму папярэджанне не выносілі.
 
На 28 кастрычніка ў Генпракуратуру выкліканы яшчэ адзін незалежны журналіст — Аляксандр Баразенка.
12:37 27/10/2011




Loading...


загружаются комментарии