АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Сцяпан Свідзерскі: «Мяне вызвалілі без усялякіх умоваў»

 Сцяпан Свідзерскі: «Мяне вызвалілі без усялякіх умоваў» 18.11.2017
Па выніках паседжання, што праходзіла за зачыненымі дзвярыма, ваяводзкі суд у Гданьску не задаволіў прашэння пракурора аб папярэднім арышце падазраванага.

  «Мае дзеянні былі выключна ў межах закону», — сцвярджае Сцяпан Свідзерскі.

 «Адбываецца следзтва. Падрабязнасьцяў я распавесці не магу. Але з-пад варты я быў вызвалены без дадатковых захадаў,» — распавёў Радыё Свабода Сцяпан Свідзерскі пасля вызвалення.

Гэта азначае, што Сьвідзерскі можа свабодна перасоўвацца. Адзінае патрабаванне, якое выставіў яму суд, — зьяўляцца на выклік у інтарэсах сьледзтва.

«На жаль, абвінавачаньне яшчэ ў сіле. Пракуратура тэарэтычна можа падаць апэляцыю. Справай будзем займацца як я, так і адвакат,» — працягвае Свідзерскі.

На фатаздымках польскіх СМІ Сьцяпан выглядае зьбітым, але сам ён гэта зьняпраўджвае. «Гэта проста драпіны», — пасьміхаецца ён.


Псыхалагічны свой стан ён характарызуе як «вельмі добры».

 

«Я скіраваны на тое, каб зрабіць адпаведныя крокі для пазытыўнага развязання справы», — падкрэслівае Свідзерскі.

 

Сцяпан кажа, што забясьпечаны дапамогай адваката. Яго падтрымліваюць сябры. З Беларусі да Сцяпана прыехала маці, яна знаходзіцца побач.

«Я пакуль у такой сытуацыі, што не магу шмат сказаць. Але пры першай магчымасьці я сам звярнуся да прэсы», — запэўнівае ён.

 

Акруговая пракуратура ў Гданьску раней выставіла Свідзерскаму абвінавачанне ў замаху на забойства, за што ў Польшчы пагражае ад 8 да 25 гадоў турмы альбо нават пажыццёвае зняволеньне.

 

Паводле пракуратуры, Свідзерскі прыйшоў на працу са зброяй, у пэўны момант «зрабіў два стрэлы і адзін з іх у кірунку ахвяры». У здарэнні ніхто не пацярпеў. Паводле неафіцыйных крыніцаў, адна куля трапіла ў ноўтбук, які трымаў на плячы пацярпелы; другая — у столь.

Свідзерскі не прызнаваў віны. Паводле розных вэрсіяў, якія выкладалі сведкі, Свідзерскі ці то нацэліў зброю на кагосці ў офісе, ці то паказваў камусці зброю, а іншы чалавек (паводле некаторых — не супрацоўнік кампаніі) на яго накінуўся і спрабаваў адабраць зброю, ці то Свідзерскі проста ішоў па калідоры са зброяй, калі на яго накінуўся іншы чалавек. Абвінавачаны кажа, што мае дазвол насіць зброю, займаецца спартовай стральбой.

 

Маці Свідзерскага казала Свабодзе, што хлопец, імаверна, проста не паспеў завезці зброю дамоў, калі ехаў з заняткаў на працу.


Дата создания: 18.11.2017 08:02:48

Возврат к списку