АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

"Барбара Радзівіл была такой нуднай, што аж з душы верне"

"Барбара Радзівіл была такой нуднай, што аж з душы верне" 19.11.2017
Анна Бжазінска, гісторык і пісьменніца прысвяціла ёй толькі некалькі радкоў у «Дочкі Вавэля».

З аўтаркай гутарыць тыднёвік «Newsweek».

«Раман Жыгімонта Аўгуста з Барбарай Радзівіл разбурыў дынастыю Ягелёнаў! Шляхта абуралася. Кароль мусіў даваць прыклад маральнасці, а ён узяў на жонку літоўскую любоўніцу, не паклапаціўшыся, ці гэта будзе карысна для Рэч Паспалітай», – кажа Бжэзінска.


Аўтарка зазначае, што выбар Жыгімонта Аўгуста быў шкодны і знішчальны для дзяржавы і, паводле яе, шляхта правільна выступіла супраць гэтага шлюбу. Шляхта не магла дараваць, што ён узяў за жонку любоўніцу, бо якія з гэтага шлюбу будуць дзеці? Якая карысьць дзяржаве? Кароль мае прывілеі, але мае таксама абавязкі, – тлумачыла шляхта. Вавэль не прыняў Барбары Радзівіл, а Бона выехала з замка разам з дочкамі, каб з ёю не сустрэцца. Нагадаем, што Жыгімонт Аўгуст быў найбольш любімым дзіцём Боны Сфорцы.


Анна Бжазінска пратэстуе супраць слоў, што агонія Ягелёнаў стала вынікам рамантычнага каханьня. «Рамантычнае каханне абапіраецца на містычную блізкасць душаў. А я ведаю ўсе лісты Барбары Радзівіл – гэтая жанчына была такой нуднай, што аж з душы верне», – кажа пісьменніца. «Кароль шукаў такой нуднай жанчыны? Гэта магло быць чыста эратычнае захапленне, і шляхта гэта так успрымала» – расказала тыднёвіку «Newsweek» Анна Бжазінска, аўтарка кніжкі «Дочкі Вавэля».

па інф. radyjo.net


Дата создания: 19.11.2017 18:39:50

Возврат к списку