АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Аператыўныя здымкі затрымання ўкраінца Паўла Шаройкі

Аператыўныя здымкі затрымання ўкраінца Паўла Шаройкі 21.11.2017
Тэлеканал СТВ увечары 20 лістапада паказаў аператыўныя здымкі затрымання ўкраінскага журналіста Паўла Шаройкі, якога вінавацяць у шпіянажы.


Паводле КДБ, Шаройка стварыў у Беларусі шпіёнскую сетку. Разам з ім затрыманы грамадзянін Беларусі, якога вінавацяць у здрадзе Радзімы, перадае Еўрарадыё

 

У Беларусі Шаройка працаваў спачатку кіраўніком карпункту агенцтва УНІАН, а потым уласным карэспандэнтам "Украінскага радыё".

 Як паведамляе СТВ, падчас ператрусу ў Шаройкі выявілі копіі разведвальных звестак, якія ён паспеў адправіць у Кіеў.

 

На тэлеканале таксама паказалі запісаныя на відэа словы Шаройкі: "У 2016 годзе пры змене кіраўніка мяне перавялі з аддзела, што займаўся журналістамі, якія працуюць пад прыкрыццём, у аддзел, дзе працуюць дыпламаты пад прыкрыццём. З чым гэта было звязана, мне да гэтага часу не зразумела. Але я мяркую, што гэта рабілася напярэдадні прыезду ў Беларусь на пасаду першага сакратара амбасады Украіны палкоўніка Скварцова".

 

Таксама тэлеканал СТВ прадэманстраваў пасведчанне Шаройкі, у якім называецца яго вайсковае званне — палкоўнік. 



Дата создания: 21.11.2017 08:16:47

Возврат к списку