АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

У Пінску і Браславе былі зафіксаваны "нязначныя сляды актыўнасці" рутэнія-106 у паветры.

У Пінску і Браславе былі зафіксаваны "нязначныя сляды актыўнасці" рутэнія-106 у паветры. 21.11.2017
Наколькі бяспечна радыеактыўнае воблака, якое праляцела над Браславам?

 Наколькі бяспечна радыеактыўнае воблака, якое праляцела над Браславам?

 8 кастрычніка Федэральнае ведамства па радыяцыйнай абароне Германіі заяўляе, што на поўдні Урала адбыўся выкід радыеактыўнага ізатопа рутэній-106.

 9 лістапада Інстытут ядзернай і радыяцыйнай бяспекі Францыі гаворыць, што зафіксаваў радыеактыўнае воблака над Еўропай, піша Еўрарадыё.

 

Спачатку Расія ўсё адмаўляе. Але 20 лістапада Федэральная служба па гідраметэаралогіі Расіі публікуе бюлетэнь аб радыяцыйнай абстаноўцы на тэрыторыі Расіі ў верасні 2017 года. У ім гаворыцца пра наяўнасць радыеактыўнага рутэнія-106 у пробах, адабраных у апошні тыдзень верасня ў Чалябінскай вобласці.

 Ці закранула гэта Беларусь, спачатку было невядома. Толькі 14 лістапада Белгідраметэацэнтр публікуе навіну, што з 3 па 5 кастрычніка  ў Пінску і Браславе былі зафіксаваны "нязначныя сляды актыўнасці" рутэнія-106 у паветры. Да гэтага паведамлення ніякай інфармацыі аб тым, што рутэній быў знойдзены ў Беларусі, не было. Як лічыць намесніца начальніка Белгідраметэацэнтра Марыя Гермянчук: "Ніякай небяспекі для насельніцтва гэтыя нязначныя сляды не нясуць".

 

Але наколькі гэта былі "нязначныя сляды актыўнасці"? Па словах прадстаўніцы Белгідраметэацэнтра, колькасць ізатопа была ў дзясяткі тысяч разоў менш за ўзровень умяшання, нават магутнасць гама-выпраменьвання ў гэтых гарадах ніяк не змянілася: "Гэта літаральна ўсяго некалькі распадаў у кубічным метры. Колькасць ізатопа вымяралася 10-6 Бк/м3".

 

Былі правераны ўсе пробы на тэрыторыі Беларусі. Пры гэтым рутэній-106 быў знойдзены толькі ў Пінску і Браславе. Як паведамілі ў Белгідраметэацэнтры, гэта адбылося з-за таго, што толькі туды прыйшлі паветраныя масы з паўднёвай Еўропы: "Паветраныя плыні ніколі не рухаюцца ў адным кірунку. Гэта называецца занальная цыркуляцыя атмасфер. Яны рухаюцца так, як складваецца сінаптычная сітуацыя ў дадзены момант. Мабыць, толькі да гэтых гарадоў з паўднёвай часткі Еўропы прыйшлі паветраныя масы. Як яны рухаліся, цяпер ужо цяжка сказаць".

 

У тыя дні ў гэтых раёнах якраз ішлі дажджы. Ці варта баяцца прадуктаў з тых рэгіёнаў і часова пазбягаць іх? Можа варта адмовіцца ад пінскай каўбасы? Але ў Белгідраметэацэнтры ўпэўнены, што пры такой невялікай колькасці ізатопа ў паветры не варта баяцца, што ён захаваўся ў глебе:

 

"Калі ў паветры вельмі малая колькасць, то ў глебе і вадзе ўжо дакладна нічога не знайсці. Бо калі мы праводзім аналіз паветра, мы адпампоўваем велізарны аб'ём паветра праз адмысловыя фільтры".

 

Але аналізы вады і глебы яны ўсё ж такі не праводзілі.

 

Кіраўнік украінскага міжнароднага навукова-даследчага цэнтра “Экалогія і здароўе”, доктар медыцынскіх навук Юрый Бандажэўскі лічыць, што нават невялікая колькасць рутэнія-106 можа быць небяспечнай для здароўя:

 

"Любыя канцэнтрацыі такога кшталту ўжо небяспечная. Але ўсё залежыць ад таго, наколькі моцна людзі кантактавалі з імі: дзе, як і ў якім аб'ёме і на якой тэрыторыі гэта ўсё адбывалася".

 

Прычына здарэння дагэтуль не вядомая. Рутэній-106 можа ўтварыцца падчас перапрацоўкі ядзерных цеплавыдзяляючых элементаў. Яго выкарыстоўваюць у якасці крыніцы выпраменьвання пры ракавай тэрапіі, радзей — у радыеізатопных тэрмаэлектрычных генератарах (яны патрэбныя для электразабеспячэння спадарожнікаў).


 Рутэній-106 — штучны элемент, вынік дзялення ядзерных матэрыялаў (ўрану, торыю або плутонію) пры ланцуговай рэакцыі. Рутэній-106 можа ўтварыцца падчас перапрацоўкі ядзерных цеплавыдзяляючых элементаў. Яго выкарыстоўваюць у якасці крыніцы выпраменьвання пры ракавай тэрапіі, радзей — у радыеізатопных тэрмаэлектрычных генератарах (яны патрэбныя для электразабеспячэння спадарожнікаў).

 Цэнтр радыяцыйнага кантролю


Дата создания: 21.11.2017 22:27:10

Возврат к списку