АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Змена Канстытуцыі IT-дэкрэт Умовы для бізнесу Эканамічны крызіс Рэформа адукацыі Забойства Паўла Шарамета

У галоўным корпусе БДУ найтаннейшы абед каштуе 3 рублі 40 капеек - даражэй іншых

 У галоўным корпусе БДУ найтаннейшы абед каштуе 3 рублі 40 капеек - даражэй іншых 12.01.2018
Падкантрольны Адміністрацыі прэзідэнта Нацыянальны прэс-цэнтр правёў у снежні «аператыўны аналіз якасці харчавання ў студэнцкіх сталовых некаторых ВНУ».

 Па выніках гэтага аналізу прэс-сакратарка кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант склала дакладную запіску, з якой той азнаёміўся, паведамляе Tut.by.

 

У чацвер Мінадукацыі, МАРГ, Мінаховы здароўя і рэктары ВНУ атрымалі ліст ад віцэ-прэм'ера Васіля Жарко, у якім, у прыватнасці, гаворыцца:

 

«На працягу I квартала ва ўсіх ВНУ харчаванне павінна быць не даражэйшым, чым у БНТУ! Якасць таксама! Прыміце вычарпальныя меры па забеспячэнні жорсткага кантролю за цэнаўтварэннем, якасцю падрыхтоўкі страў, захаваннем санітарных нормаў і правілаў пры арганізацыі харчавання студэнтаў у сталовых ВНУ».

 

Для студэнтаў БНТУ харчаванне арганізавана ў сталовай спартыўна-аздараўленчага комплексу «Палітэхнік», які адносіцца да ўніверсітэта. Найтаннейшы абед тут можна з'есці за 1 рубель 75 капеек. (Салата з квашаной капусты, боршч, макарона, кураняты смажаныя.) Найдаражэйшы — 4 руб. 31 кап. (Салата «Вострая», боршч, скварка са свініны, каша рысавая.)

 

У іншых ВНУ Мінска цэны ў сталовых вышэйшыя, таму ім хутчэй за ўсё будзе складана выканаць даручэнне ўрада. У галоўным корпусе БДУ найтаннейшы абед каштуе 3 рублі 40 капеек, У МДЛУ — 2 рублі 69 капеек. Калі пералічыць мінімальную стыпендыю ў 62 рублі на цяперашнія цэны абедаў у сталовых, то яе відавочна бракуе.

 

Кіраўнік адной з мінскіх сталовак у размове з Tut.by звярнуў увагу на тое, што апроч цэнаў ёсць яшчэ такія параметры, як вага порцый, якая ўскосна іх і акрэслівае. У запісцы тым часам гэтых дадзеных не было. Паводле суразмоўцы, цяпер, каб студэнт паўнавартасна паабедаў, трэба выдаткаваць мінімум 3 рублі 50 капеек. 

Які вынік праведзенага маніторынгу? Апытанне студэнтаў і супрацоўнікаў ВНУ паказаў, што кошт абеду ў розных універсітэтах ў цэлым адрозніваецца нязначна. Даражэй іншых стаяць абеды ў БДУ. Пры гэтым калі браць за аснову сярэдні абед у 4 рублі, у разліку на 20 вучэбных дзён студэнту неабходна 80 рублёў у месяц на абеды ў сталовай. Мінімальнай стыпендыі, якая складае сёння 62 рубля ў месяц, на штодзённае харчаванне, відавочна, не хапае, канстатуюць аўтары дакладной запіскі.


Не менш важнае пытанне і ў тым, якой якасці харчаванне прапануецца студэнтам у розных ВНУ за адну і тую ж суму. «Тут, як бачыцца, таксама яшчэ ёсць над чым працаваць», робяць выснову аўтары дакладу.



Дата создания: 12.01.2018 07:29:30

(0)

Возврат к списку