АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Распрацоўка прапаноў па наданню статуса помнікаў актуальна, як ніколі




Па інфармацыі, якая з'явілася на форуме ўсім вядомага "Глобуса" http://forum.globus.tut.by/viewtopic.php?t=4003 у Агародніках Дзятлаўскага раёну, недалёка ад Дварца, зруйнавалі выдатнейшы прыклад прамысловай архітэктуры - мураваны чатырохпавярховы вадзяны млын. Будынак быў практычна апошнім з ансамблю сядзібы Пратасевічаў, якая калісці размяшчалася ў Агародніках, на маляўнічым беразе Моўчадзі.


Чарговае вар'ятства і барбарства з боку нашай чыноўна-гаспадарчай праслойкі грамадства. Чарговы прыклад іх пячорнага ўзроўню, адсутнасці элементарных ведаў, культуры, любові да сваёй зямлі, да спадчыны свайго народа.


Але гэта не здымае віны і з нас, а менавіта  з грамадскасці. Пры ўсёй дзікасці, абсурднасці здарэння, якое не ўпісваецца нават ва ўсведамленне нармальнага жыхара еўрапейскай цывілізацыйнай прасторы, знішчэнне гістарычнага будынка адбылося законна з фармальнага пункту гледжання, бо ён не меў статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.


Вось зноўку вельмі востра і балюча паўстала праблема, пра якую мы  рэгулярна гаворым. Трэба гістарычныя аб'екты ўводзіць у прававы кантэкст. Складаць прапановы на наданне статуса помніка і дасылаць у Мінкульт. А так, у Агародніках пад аховай дзяржавы было толькі гарадзішча. Калі гістарычны аб'ект мае прававы статус, яго знішчэнне з'яўляецца крымінальным злачынствам, а ў дадзенай сітуацыі - мерапрыемствам па добраўпарадкаванню.


На жаль, у нас далёка не заўсёды і права працуе. Так што ўжо гаварыць пра маральныя крытэрыі.







Фота з http://forum.globus.tut.by
.
15.04.13 22:20
загружаюцца каментары

Антон Астаповіч