АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Трошку пра прыемнае

Бываюць у жыцці светлыя дні. Заўтра чарговы, бо заўтра другое пасяджэнне суда па скарзе майго сябры і калегі Дзяніса Турчаняка супраць Мінкульта, а канкрэтна, супраць незаконнага ўзгаднення Мінкультам праекту будаўніцтва маста праз абвадны абарончы роў ў Кобрынскім умацаванні Брэсцкай крэпасці.

Першы дзень выявіў не толькі слабасць, але і проста жудасны цынізм пазіцыі Мінкульта ў дачыненні і да помнікаў, і да элементарнага права грамадзяніна клапаціцца пра нацыянальны здабытак, пра нашую гісторыка-культурную спадчыну.

На працэсе буду, як і ў першым пасяджэнні, прадстаўляць інтарэсы Таварыства аховы помнікаў. Не надта верыцца ў справядлівасць. На жаль, нашая сістэма, у тым ліку і судовая, гэтую веру з людзей мэтанакіравана вышыбае. Але нічога, у зале суда чыноўнікам прыходзіцца гаварыць такое пры сведках, пра што яны ніколі б публічна не сказалі. Шмат бы яны аддалі, каб такіх пасяджэнняў не адбывалася.

Таму і дзень светлы, бо на нашым баку праўда, а на іх ....
24.02.14 22:42
загружаюцца каментары

Антон Астаповіч