АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ахвяры і злачынцы

У вёсцы Малая Сваротва, што ў Баранавіцкім раёне, насупраць мясцовага сельскага музея-бібліятэкі стаіць помнік Багуславу Вільчкоўскаму, старшыні мясцовага калгасу з 1959 па 1964 г. Надпіс на помніку інфармуе пра гады жыцця Вільчкоўскага, але не паведамляе пра прычыну яго смерці. Гэты помнік упершыню пабачыў я ў маі бягуага году, калі з калегамі па Таварыству рабілі экспедыцыю па паўднёва-заходняй гістарычнай Наваградыне. 

Адразу адзін з маіх калег, ветэран беларускай міліцыі, зараз палкоўнік запасу, які службу ў органах пачынаў менавіта на тэрыторыі Баранавіцкага раёна, сказаў, што Вільчкоўскага "замачылі" вельмі нестандартна, гэта хутчэй за ўсё была "вылазка" мясцовага недабітага антысавецкага элементу, і што сапраўдных выканаўцаў індывідуальнага тэрарэстычнага акту так і не выявілі, хоць сагналі пасля забойства ў Баранавіцкі раён мянтоў і чакістаў з усяго былога Саюзу.

Я спачатку неяк не паверыў, што ў 1964-м па Беларусі шасталі "недабіткі" тыпу Філістовіча, Жыхара і іншых. Але вось толькі што, перабіраю падшыўку старых нумароў "Помнікаў гісторыі і культуры Беларусі", гэта калісці, яшчэ за саветамі Таварыства аховы помнікаў выдавала такі бюлетэнь, і ў нумары 2 за 1987 г. бачу невялікі артыкул пра Вільчкоўскага, дзе напісана, што загінуў ён ад бандыцкай кулі, і гэтая куля дагнала яго пад час палымянай прамовы на партсходзе.

Адразу пачынаю "гугліць" Вільчкоўскага, і ў некалькіх знойдзеных матэрыялах чытаю, што забойца быў выяўлены, ім быў мясцовы калгаснік Зянько Іосіф, быццам бы пакрыўджаны Вільчкоўскім. Зянько беднага, само сабой, паставілі да сценкі.

А ўзгадваючы словы свайго калегі, былога супрацоўніка міліцыі, пра тое, што сапраўднага забойцу не знайшлі, пачынаеш разумець, Зянько - гэта ахвяра савецкіх карных органаў, ахвяра, якую "прызначылі" вінаватым, каб справаздачнуцца перад Масквой. Выпадак жа экстраардынарны. Калі ў канцы 40-х гадоў на Заходняй Беларусі старшыняў калгасаў "мачылі", то гэта было ў парадку рэчаў, а калі такое было ў 1964-м, то так, неарадак, нават надзвычайнае здарэнне.

Так што стндартная сітуацыя, як для савецкай імперыі, так і для сучаснасці. Ахвярамі становяцца не толькі забітыя, але і тыя, каго вінаватымі "прызначаюць".

Слава героям!
Вечная памяць ахвярам! 

Уверсе фотапартрэт Вільчкоўскага.


.
22.08.14 14:49
загружаюцца каментары

Антон Астаповіч