АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ці захаваецца капліца?


У г. Віцебску, па вул. Урыцкага, 45, знаходзіцца двухпавярховы будынак – перабудаваная капліца Дунінаў-Слепсцяў 1859 г. пабудовы. Будынак знаходзіцца на балансе Віцебскага дзяржаўнага універсітэту і плануецца пад дэмантаж, як аварыйны. Рамонт будынка па выніках інжынерна-тэхнічных вышуканняў прызнаны немэтазгодным, бо яго ўладальнік не валодае сродкамі, патрэбнымі, згодна папярэднему каштарысу, на капітальны рамонт дадзенага збудавання.

Грамадскае аб’яднанне “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася да кіраўніцтва Віцебскай вобласці, Віцебскага дзяржаўнага універсітэта і Віцебскага гарвыканкама с просьбай разгледзіць магчымасць перадачы нашаму грамадскаму аб’яднанню будынка па вул. Урыцкага, 45 у г. Віцебску, як неэфектыўна выкарыстоўваемую маёмасць.

Таварыства прымае на сябе абавязак распрацаваць уласным коштам разам са сваімі партнёрамі праектна-каштарысную дакументацыю па рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынка, распрацаваць канцэпцыю яго функцыянальнага прызначэння, арганізаваць збор спонсарскіх пазабюджэтных сродкаў для фінансавання прац па рэканструкцыі і рэстаўрацыі будынка, паралельна з арганізацыяй дадзеных прац.

Ужо на стадыі разгляду запыта Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры па перадачы на яго баланс буданка былой капліцы Дунінаў-Слепсцяў 1859 г. спецыялісты архітэктурнай секцыі грамадскага аб’яднання гатовыя распрацаваць напрацягу каляндарнага месяца перадпраектную інвестыцыйную прапанову рэстаўрацыі і рэканструкцыі будынка і ўзгадніць дадзеную прапанову з кіраўніцтвам вобласці, унівесітэта і горада.



http://pomniki.budzma.org/news/tsi-zakhavayecca-kaplica


.
04.11.15 22:07
загружаюцца каментары

Антон Астаповіч