АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Дзедаўшчына ў войску Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Археалогія і энтузіязм народных мас


Буду ўсё ж пісаць матэрыял па Указу № 485 "Аб удасканаленні аховы археалагічных аб’ектаў і археалагічных артэфактаў". І не толькі аналітычны, каб даслаць у шэраг дзяржорганаў свае заўвагі да гэтага дакумента. Буду пісаць і папулярны матэрыял, каб вынесці яго ў медыяпрастору. Прычына, што вырашыў крытычныя заўвагі вынесці ў шырокі доступ - простая. Нейкі неабгрунтаваны, проста шалёны энтузіязм народных мас.

Усе раптам сталі прыхільнікамі змагання за нашую археалагічную спадчыну. Я таксама двума рукамі і нагамі за яе захаванне. Але, чамусці на хвалі народнай эйфарыі зусім адсутнічае самае элементарнае - тэкст указа чыталі толькі адзінкі. У мяне такое ўражанне, што яго і журналісты не чыталі, якія зараз бравурна пішуць пра жалезную заслону чорным копарам, якія да зубоў узброены металадэтэктарамі, рыдлёўкамі, экскаватарамі і іншымі тэхнічнымі прыладамі.

А мне хочацца задаць адное пытанне. Шаноўнае панства, у нас ёсць законадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны, якое не выконваецца, вельмі часта яно не выконваецца ці ігнаруецца органамі ўлады. У выніку мы страчваем помнікі архітэктуры, як кропкамі, а бывае ансамблямі. Па ўзгадненням афіцыйных археолагаў бывае знішчаюцца тысячы кубоў культурнага пласта разам з артэфактамі, пра якія зараз столькі гаворкі.

Мы страчваем свае культурныя ланшафты. І народ "безмолвствует". З'яўляецца раптам дакумент, які ўвогуле не ўплывае на сітуацыю, і народ "веселиться и ликует". Вось таму і трэба даносіць сутнасць новаспечанага дакумента да людзей, які, на маю, і не толькі на маю,  думку, з'яўляецца чыстай імітацыяй клопату пра нашыя гісторыка-культурныя скарбы, ды яшчэ адцягвае ўвагу ад больш актуальнай праблемы.

.
18.12.15 15:38
загружаюцца каментары

Антон Астаповіч