АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Циск на незалежныя прафсаюзы Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Трымайся Праўды - і не падманешся!

На сайце Нашай Нівы часта і па-беларуску піярыцца друкарня. А мне тут якраз тое-сёе раздрукаваць трэба. Заходжу на сайт і зьдзіўляюся, што ўсё толькі па-расейску. "Ну ладна, - думаю, - хлопцы разьвіваюцца, добра, што НН падтрымоўваюць". Гартаю далей і натыкаюся на рубрыку палітычнага друку, а там... суцэльная вата. І я вось дзіўлюся: а для чаго такой канторы беларускамоўны піяр вогуле? Ніякая мова не прымусіць нармальнага чалавека зьвярнуцца па паслугі да такіх ватанаў.

"Памятайце, Зьміцер, - казаў мне неяк Ніл Гілевіч, - прыдзе дзень - і ворагі Беларусі пачнуць размаўляць па-беларуску". Мяркую, кантора "Капірыч" ёсьць адным з пацьверджаньняў тых словаў апостала Беларушчыны.

Беларуская мова становіцца папулярнай і моцнай, мовай карыстаюцца многія пасьпяховыя прадстаўнікі малога, сярэдняга і вялікага бізнэсу. І розныя прайдзісьветы, канешне, хочуць на гэтым посьпеху мовы нагрэцца. Але ня ўсё вырашае адна толькі мова. Мова - гэта праўдзівы Божы дар, які аднак мае сілу толькі тады, калі і ўнутры ў нас Праўда.

Што ёсьць праўда? - запытаеш ты ўсьлед за Пілатам. І я табе працытую словы Ісуса Хрыста, які сьведчыў аб сабе: “Я ёсьць шлях, праўда і жыццё” (Яна 14:6). Трымайцеся Праўды - і вы ніколі не падманіцеся зьнешняй паказухай.


.
18.12.16 21:29
загружаюцца каментары

Зьміцер Дашкевіч