АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Дапаможам акадэмікам і вучоным!

Пасьля паўмесяца чаканьня нарэшце пайшлі з Марай у Мінкульт і вырвалі ў іх адказ на зварот 10,5 тысяч грамадзянаў з настойваньнем надаць бел-чырвона-беламу сьцягу статус гістарычнай каштоўнасьці.

Мара ля помніка Скарыну, што стаіць унутры будынка Мінкульта

З аднаго боку, зьдзіўляе глупасьць фармулёвак. Так Мінкульт піша: "У прадстаўленай у міністэрства культуры прапанове не ўтрымліваецца дакумантальнага абгрунтаваньня і поўнай, дакладнай і якаснай фіксацыі графічнымі сродкамі элемента, якому прапануецца надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці". Гэта выходзіць што, я павінен падняць з архіваў дакуманталную фіксацыю сьцяга, які з 91-га па 95-ты гады быў дзяржаўным, ці гэта павінен зрабіць Мінкульт? Бо інакш для чаго мы з падаткаў фінансуем гэту структуру дармаедаў?

 Адказ Мінкульта на зварот 10,5 тысяч грамадзянаў

Далей утрымліваецца цытата з ліста Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, згодна зь якім "для падрыхтоўкі навуковага абгрунтаваньня адзначанай калектыўнай прапановы грамадзян неабходна правесьці грунтоўнае навуковае дасьледаваньне з мэтай выяўленьня арыгінальных архіўных дакумантаў і матэрыялаў, што патрабуе працяглай працы вучоных і адпаведных фінансавых выдаткаў". Цікава, ім самім ня сьмешна? Для таго, каб знайсьці фотку Лукашэнкі, дзе ён прысягаў пад бел-чырвона-белым сьцягам, акадэмікам трэба правесьці "грунтоўнае навуковае дасьледаваньне"! Што ж, мы ім дапаможам, вышлю ім тую самую фотку - няхай зьбіраюць вучоных і дасьледуюць.

Прысяга Лукашэнкі пад бел-чырвона-белым сьцягам

З другога боку, апроч бздуры ёсьць і станоўчы момант: "Па зьвестках прадстаўнікоў акадэміі выкананьне гэтай работы будзе ажыцьцяўляцца з улікам выдаткаваньня сродкаў на навуковыя дасьледаваньні ў новым фінансавым годзе".

 Адказ Мінкульта на зварот 10,5 тысяч грамадзянаў

Сябры, у 2016 годзе мы ўсе разам добра папрацавалі на тое, каб пашырыць грамаду патрыётаў нашага сапраўднага сьцяга. Дык дапаможам акадэмікам і вучоным зрабіць 2017 год - год 500-годзьдзя беларускай Бібліі Скарыны, таксама і годам бел-чырвона-белага сьцяга!

Заклікаем усіх патрыётаў у навагоднюю ноч выходзіць пад бел-чырвона-белым сьцягам на галоўныя вуліцы нашых гарадоў! У Менску чакаем усіх змагароў і змагарак а 23:45 на пл. Кастуся Каліноўскага!  Зробім разам Беларусь бел-чырвона-белай!


.
24.12.16 11:32
загружаюцца каментары

Зьміцер Дашкевіч