АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Дзедаўшчына ў войску Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Адзін ёсьць сродак толькі, каб ня фоткалі выканкамы Матолькі! #бчб2017

#бчб2017 

Ёсьць толькі адзін сродак зрабіць так, каб над выканкамі нашых гарадоў правільна лунаў правільны сьцяг – мы мусім уздымаць яго паўсюдна і на ўсіх мерапрыемтсвах! Бліжэйшае мерапрыемства – сьвяточныя навагоднія гуляньні. Прапануем усім патрыётам у навагоднюю ноч выходзіць на вуліцы сваіх гарадоў пад бел-чырвона-белым сьцягам – віншаваць грамаду, фатаграфавацца – і выкладаць фотаздымкі ў сацсеткі з хэштэгам #бчб2017

У Менску сьвяточнае бел-чырвонае-белае гуляньне пачнецца а 23:45 на пл. Кастуся Каліноўскага. Маладафронтаўскія швеі-матарысты (фэмэністкі нэрвова паляць збоку) абяцаюць забясьпечыць кожнага ахвочага бел-чырвона-белым сьцягам і нават з тронкаю. Але за ахвяраваньні #наколыісьцягі

Змагар і змагарка, калі ты ўжо ахвяроўва-ў/-ла грошы на сьцягі, прыходзь – бяры свой сьцяг і ўздымай яго над народам! Калі не, то ахвяруй – і ўздымай сьвяты наш сьцяг таксама! Бо адзін ёсьць сродак толькі, каб ня фоткалі выканкамы Матолькі! – узьняць над Беларусьсю нябесны, вольны, сьмелы – сьцяг родны бел-чырвона-белы!

.
27.12.16 13:57
загружаюцца каментары

Зьміцер Дашкевіч