АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Дзедаўшчына ў войску Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Гэта ўсяго толькі бруд

Ня ведаю, можа быць мы ўзяліся за непасільную ношу. Можа быць, гэтым і ня трэба было займацца. Зь іншага боку, ці маглі мы так проста сажраць карумпаваны перакрой ахоўнай зоны Курапатаў і незаконную на ёй будоўлю? Каб сажралі незаўважна, было б мо і сорамна хадзіць на Дзяды паўз гэты цэнтр і потым ля крыжоў распавядаць, як мы беражэм памяць продкаў. Таму мы не сажралі. Мы разам з вамі далі бой.

Але сілы ня роўныя. 30 будаўнікоў-амапаўцаў кідаюцца на некалькіх абаронцаў. Так, пад вечар падыходзіць і па 50 чалавек у дапамогу, але ўночы супрацьстаяць усёй сыстэме застаецца ўсяго некалькі чалавек. Некалькі змораных чалавек - Арцём ЛеўчанкаSiarhei PalcheuskiYaromenak UladzimirДмитрий Кременецкий - усе яны ня спалі па дзьве ночы. Сам я амаль увесь дзень працаваў, а цяпер дома. Але толькі для таго, каб за пару гадзін сна набрацца сілаў і заўтра легчы пад трактар ды на гадзіну спыніць будоўлю.

Але я запытваю вас усіх, усіх НАС - 5 тысяч пасіянарыяў з сацсетак, чаму толькі Арцём Леўчанка, якога трасе ад хваробы, ня спіць дзьве ночы? Чаму толькі Сяржук Пальчэўскі і Зьміцер Крэмянецкі ўночы супрацьстаіць будаўнікам-амапаўцам? Чаму трываюць варту ў Курапатах Уладзь Яроменак і Raman Vasiljie


.
22.02.17 1:45
загружаюцца каментары

Зьміцер Дашкевіч