АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Павіншуйце палітвязьня зь Днём Волі

 

Прыклад віншавальнай паштоўкі. Фота аўтора.

 


Прыклад самаробнай аўторскае віншаванкі-выцінанкі.  Фота аўтора.

Актуальныя адрэсы палітвязьняў (і вязьняў сумленьня, калі некаму падабаецца так больш), паводле дадзеных 
Ганна Шапуцькакаардынацыйная група "За Волю".

 

1. Статкевічу Мікалаю Віктаравічу

ПК-17, 

вул. 1-я Заводская, 8,

г. Шклоў,

 213004 Магілёўская вобл.

 

 2. Олиневичу Игорю Владимировичу

ПК № 3,

п. Витьба,

Витебский р-н,

 211300, Витебская обл.

 

3. Васьковічу Яўгену Сяргеевічу

ПК-15,

Слаўгарадская шаша, 183,

 212011, г. Магілёў

 

4. Дзядку Мікалаю Аляксандравічу

турма №4,

вул. Крупскай, 99а,

212011, Магілеў

 

5. Пракапенка Арцёму Анатольевічу

ПК № 15,

Слаўгарадская шаша, 183,

 212013, г. Магілёў

 

6. Жемчужному Михаилу Игоревичу 

Следственный изолятор № 2,

ул. Гагарина, 2,

 210026, г. Витебск

 

7. Бондаренко Андрею Валерьевичу 

ПК-17,

вул. 1-я Заводская, 8,

г. Шклоў,

213004 Магілёўская вобл. 

 

8. Юрыю Рубцову

папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №7,

в. Куплін,

 Пружанскі раён,

225140, Брэсцкая вобл.


Прыклад запаўненьня паштоўкі альбо капэрты. Зваротная адрэса пішацца ў тым-жа парадку. Фота аўтора.


Паштовыя работнікі раяць карыстацца чырвонымі капэртамі. Розьніцы ў кошце амаль няма, а тэрмін дастаўкі - 2 дні па краіне. Перасылка адпраўленьня пісьмовай карэспандэнцыі "1 кляса" каштавала 5.400 рублёў (за адпраўленьне вагой да 100 г). Фота: livejournal.com


   Памятайце, вас чытаюць! альбо Парады экспэрта

Калі ведаеце крыху гэных людзей, то саме маеце ўяўленьне, пра што ім будзе цікава прачытаць. Калі не, то пісаць можна пра любыя цікавосткі, напрыклад, пра вандроўкі па гісторычных месцах, выставы, канцэрты, якія вы наведвалі; падзеі, эканоміку й палітыку, асабліва, адлюстраваныя ў СьМІ; пра агульных знаёмых, пра родных-сваякоў, пра быт ці сьвет праз прызму асабістых пачуцьцяў. Як кажуць экспэрты, нават першы дождж можа стаць нагодай, каб напісаць ліст вязьню. Пра акцыі  (пры патрэбе - безь імёнаў). Не крытыкуйце моцна турэмную сыстэму - ад цэнзара залежыць, аці дойдзе ваш ліст да адрэсата. Пазьбягайце замежнай мовы, скарачэньняў, незразумелых для турэмных работнікоў smile:) Лепш дадаць вырэзкі з газэт, часапісяй, перадрукоўкі, сканы, фатаграфіі. Каштоўныя там і малюнкі й калектыўныя лісты, парады па простых самаробках, псыхалягічных і фізычных трэнінгох,  мэдытацыях ці "асэнсаваных снох".

 

.
17.03.15 12:58
загружаюцца каментары

Тацяна Грачанікава