АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Мой выступ на Беларусь-3

Вітаю вас, дарагія суайчыннікі! Мяне завуць Марына Хоміч. Я вылучаюся па Кальварыйскай акрузе №104, у горадзе Менску. Мне 26 год, я хрысціянская дэмакратка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, грамадская актывістка. Я, Марына Хоміч, удзельнічаю ў гэтай кампаніі, каб нарэшце ў нашай краіне распачаліся перамены, каб мы і нашы дзеці маглі жыць годна. Паглядзіце, як так званыя дэпутаты, каторыя нічога не зрабілі для народу, апроч увядзення новых пабораў – зноў лезуць у Палату прадстаўнікоў.

Няма дзяржаўных грошаў – ёсць грошы народныя! Вы выдаеце, што нашы падаткі ідуць на падарункі і спецбальніцы для чыноўнікаў. Бюджэтныя сродкі павінны выдаткоўвацца на дзіцячыя садкі і школы, паліклінікі для ўсіх грамадзян. Нядаўна ў Менску пабудавалі новую рэзідэнцыю – палац незалежнасці, а сродкаў на перавод Фрунзенскага раёну на ваду з артэзіанскіх крыніц не знайшлі! Сёння беларуская ўлада бароніць толькі інтарэсы прэзідэнта і чыноўнікаў. Простаму чалавеку немагчыма дамагчыся праўды ў судзе, у выканкаме. З кожным годам яны ўсё больш залазяць у нашы кішэні: уводзяць новыя падаткі, павышаюць тарыфы, кошты ў крамах, змяншаюць зарплаты і пенсіі.

Калі ўлада клапоціцца толькі пра сябе, то такую ўладу трэба мяняць!


Сёння праваабарончыя арганізацыі заяўляюць, што ў Беларусі зноў ёсць палітычныя зняволеныя. Хопіць з Беларусі палітвязняў! Мы будзем дабівацца вызвалення Эдуарда Пальчыса, Дзмітрыя Паліенкі, ды іншых несправядліва асуджаных грамадзян Беларусі! Задайце сабе пытанне – калі сёння просты грамадзянін будзе судзіцца, напрыклад, з сынам мэра горада – ці ёсць шанцы ў нашым судзе дамагчыся праўды? Беларускія суды выносяць апраўдальных прысудаў меней, чым суды у часы Сталіна. Гэта ганьба! Значыць – у нас няма незалежных судоў! Мы павінны аднавіць незалежныя справядівыя суды, каторыя не будуць адпраўляць за краты невінаватых. Суды, павінны мець магчымасць караць за парушэнне закону любога чыноўніка – ад прэзідэнта да кіраўніка цэнтрвыбаркаму! 

Загрузка плеера

 Мы з вамі добра разумеем хто персанальна адказны за тое, як жыве краіна, за беззаконствы ў судах, беспакаранасць чыноўнікаў, за раскормленых алігархаў і жабрацкія заробкі і пенсіі для простых людзей. Мы з вамі ведаем хто ва ўсім вінаваты! Засталося вырашыць што з ім рабіць! Першае, што зрабілю я, калі патраплю у Парламент – буду выступаць за імпічмент Аляксандра Лукашэнкі і адхіленне яго ад удады. За тое, каб, як і ва ўсіх цывілізаваных краінах, адзін чалавек не мог быць прэзідэнтам больш за 2 тэрміны. Толькі цар кіруе пажыццёва! Мы не выбіралі цара! Мы выбіралі прэзідэнта. І прыйшоў час яго змяніць!

Таму мы, хрысціянскія дэмакраты, выступаем за абарону кожнага беларуса ад несправядлівасці, беспрацоўя і беднаты. Наша задача - вярнуць у грамадства каштоўнасці салідарнасці, справядлівасці, вярнуць людзям надзею на перамены.

Асноўным прынцыпам дзяржавы мусіць стаць: “дзяржава для чалавека, а не чалавек для дзяржавы”.


Хрысціянскія дэмакраты і я, Марына Хоміч, выступаем за моцную сям’ю як аснову здаровага грамадства. За дзяржаву, якая стварае спрыяльныя ўмовы для росквіту сям’і і развіцця асобы.


Хрысціянскія Дэмакраты – гэта:

ЭКАНАМІЧНЫЯ РЭФОРМЫ і новыя ПРАЦОЎНЫЯ МЕСЦЫ з годнымі заробкамі для ўсіх, а не толькі для міліцыі і чыноўнікаў

ГЭТА ПЕРАМЕНЫ У ЖКГ: якасныя паслугі з прымальнымі тарыфамі.


ЕЎРАПЕЙСКІЯ ПАДЫХОДЫ Ў АДУКАЦЫІ. Дзіця з кожнай беларускай сям'і павінна мець права атрымаць прэстыжную адукацыю еўрапейскага ўзроўню бясплатна.


І самае галоўнае: на жаль, у нашай краіне важна, не як галасуюць, а як лічаць галасы. Ужо больш за 20 год у Беларусі няма сумленных выбараў! Менавіта таму нашу Палату прадстаўнікоў не прызнаюць ні ў адной дэмакратычнай краіне. Таму сёння мала проста прыйсці і прагаласаваць – трэба абараніць свой голас, не дапусціць фальсіфікацый. Я, Марына Хоміч, заклікаю ўсіх, каму неабыякавы лёс Беларусі, далучацца да маёй каманды, далучацца да незалежнага назірання!

Вернем сабе наша канстытуцыйнае права абіраць уладу! Будуць у Беларусі свабодныя выбары – будзе жыць Беларусь!

Марына Хоміч, хрысціянская дэмакратка

Жыве Беларусь!


Паглядзець відэа можна тут:


https://www.youtube.com/watch?v=t3hzEFlDmHM



.
30.08.16 22:14
загружаюцца каментары

Марина Хомич