АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Моладзь ЗА мяжу з Расеяй! 09.09.2016 7

У 502-ю гадавіну бітвы пад Воршай Маладыя Хрысціянскія Дэмакраты разам з актывістамі беларускіх моладзевых палітычных арганізацыяў выпусьцілі відэа з патрабаваньнем усталяваць цывілізаваную мяжу з Расеяй.

Загрузка плеера


Моладзь Руху “За Свабоду”, Моладзь БНФ, Маладыя Сацыял-Дэмакраты — Маладая Грамада і Маладыя Дэмакраты далучыліся да патрабавання.

”Мы патрабуем цывілізаванай мяжы з Расеяй. Каб спыніць наркотыкі і зброю. Каб абараніць сябе. Каб жыць у незалежнай Беларусі”, — так мы тлумачым сваё патрабаванне.

Як заўжды, працэс здымак відэа здымаўся апэратарамі ў цывільным (бачна на відэа). Каля дзесяці супрацоўнікаў спэцслужбаў пільнавалі ўдзельнікаў акцыі.

“Мы маем права на свой дом. Мы маем права на Эўрапейскую будучыню. Мы маем права на Беларусь”, — гучыць у відэа.

“Перамаглі тады, пераможам і зараз!” — так скончваецца відэа.

чытаць іншыя навіны

Марина Хомич