АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Прыхільнікі Дэкрэта ў БСДП. Мне сорамна.

"Праблема: як прымусіць (!) працаваць і атрымліваць легальны заробак "прафесійных рэвалюцыянераў", якія нідзе не працуюць..." - піша Анатоль Сідарэвіч. Ліст з такім тэкстам ад яго прышоў мне на электронную пошту. Думаю, быў дасланы і многім іншым. І гэта піша не ідэолаг гарвыканкама, не журналіст дзяржаўнага выдання, гэта піша старшыня Цэнтральнай рэвізійнай камісіі БСДП. Падобныя рашэнні ЦРК зараз прымае пастаянна ўнутры партыі. Ці гэты ліст толькі сябрам партыі “тунеядцам” прысвячаецца, ці гэта з нагоды ўчорашняй акцыі, аўтар не удакладніў. Дык вось, адкажу Вам, Анатоль Сідарэвіч. Вашы погляды нічым не адрозніваюцца ад былой КПСС і сучаснага рэжыму. Як прымусіць працаваць?! Гэта галоўная праблема для Сідарэвіча!!! Як прымусіць - метадаў шмат: Лукашэнка ўвёў Дэкрэт №3, у Паўночнай Карэі. Думаю, растрэльваюць, а Іосіфа Броцкага ў 1964 годзе выселілі з горада на 5 год. Які Вам метад больш падабаецца, Сідарэвіч? (нават таварышам яго назваць не магу). Бо, калі сацыял-дэмакрат (ён сябе такім лічыць), піша што трэба прымусіць працаваць, то ён мне не таварыш. Цікава, што скажуць ягонныя гарачыя прыхільнікі і аднадумцы Ірына Вештрад, Ігар Барысаў, Валянцін Аскірака і іншыя? Я раю пакінуць БСДП, бо такія прызывы не адпавядаць праграмным і стутутным дакументам БСДП. А вось наш наш адказ Сідарэвічу! Учора ў межах кампаніі «За наш горад» ў Брэсце заклікалі гараджан адстойваць свае канстытуцыйныя правы. Ля цэнтра занятасці, насупраць цэнтральнага рынку і на вуліцы Савецкай грамадскія і партыйныя актывісты правялі інфармацыйную акцыю па распаўсюду бюлетэня «За наш горад». Галоўнай тэмай размоў у ходзе акцыі стала рэалізацыя ўладамі Дэкрэта №3. «Мы заклікалі жыхароў горада адстойваць свае правы і прапаноўвалі сваю дапамогу ў падрыхтоўцы скаргаў і зваротаў у дзяржаўныя органы. За 1,5 гадзіны мы не сустрэлі ні аднаго чалавека, які сказаў бы, што краіне патрэбны гэты Дэкрэт. Вельмі шмат людзей казалі, што працуюць, але самі яны катэгарычна супраць Дэкрэта №3», - дзеліцца ўражаннямі мая калега Ганна Канюс.    Вы чуеце, Сідарэвіч, за 1,5 гадзіны, ні аднаго чалавека, які б падтрымаў прымусовую працу!!! Улады павінны ствараць працоўныя месцы, а не Дэкрэты. Гэта галоўнае пасланне простых людзей усім дзяржаўным органам, уключаючы Прэзідэнта. Прыйшлося пачуць шмат непахвальных і грубых слоў у іх адрас. Гэты Дэкрэт неабходна цалкам адмяніць, а вінаватыя ў яго прыняцці і рэалізацыі павінны панесці адказнасць. І аб працы. У 2015 годзе мы сабралі у Брэсцкай вобласці звыш 6 тысяч подпісаў за адмену Дэкрэта №3. У гэтым годзе за месяц некалькі соцен подпісаў і аказалі прававыя кансультацыя звыш 150 особам..
18.02.17 15:07
загружаюцца каментары

Игорь Масловский