АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Дзедаўшчына ў войску Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

ШЛЯХ МАНЫ

“Вайна - гэта шлях маны”, - напісана ў старажытным кітайскім трактаце “Законы вайны”. Напісана паўтары тысячы гадоў таму, а чытаецца - як пра цяперашнюю вайну ва Ўкраіне.
Сёння - яе гадавіна. Яна пачалася 18 лютага 2014 года, калі на Майдане было забіта 18 челавек, а ў два наступныя дні - каля сотні. І пра гэта дасюль ніякай праўды - адна мана. Як і пра ўсё, што было пасля... 
Самае жахлівае, што як да маны, гэтак і да вайны ўсе пачынаюць звыкаць. Ну вось успомніце, як ускалыхнулася Украіна, ды ўвесь свет, калі з’явіліся першыя ахвяры: застрэленыя на Майдане армянін Сяргей Нігаян, беларус Міхаіл Жызнеўскі і ўкраінец Раман Сенік. А цяпер майданаўскі сотнік Уладзімір Парасюк піша з фронту: “У Львові великий футбол: "Шахтар" грає з "Баварією". Усі прикуті до екранів телевізорів, десятки тисяч людей на стадіоні. Дуже прикро, що всі обговорюють матч, але мало кого цікавить, що в Дебальцево зараз наші хлопці дивляться смерті в очі”.
Што гэта, калі не жах? Калі не шлях маны...
Як з яго саступіць? Пачаць казаць праўду і, няхай яно балюча, пакутліва, паглыбляцца ў яе - больш ніяк. Пачаць бачыць вайну не ў тэлевізары, а ў Дэбальцава, дзе гульню немцаў з украінцамі не ўсім выпаў лёс даглядзець... Бо, як сказана ў тым жа трактаце “Законы вайны”, ёсць жаўнеры жыцця - і ёсць жаўнеры смерці.
.
18.02.15 17:47
загружаюцца каментары

Уладзiмiр Някляеў