АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

ЦІ ВАЙНА, ЦІ ПРАД ВАЙНОЙ

Калі пра стан адносінаў паміж Расіяй, Украінай і Беларуссю меркаваць па хвалях, якія пракаціліся ў расійскім, украінскім і беларускім Інтэрнэце ў звязку з катастрофай расійскага самалёта, дык адносіны паміж яшчэ нядаўна «братнімі савецкімі народамі» выглядаюць так:

адносіны Украіны і Расіі - стан вайны;

адносіны Расіі і Беларусі - прадваенны стан.

Менавіта гэта, а не мыты ці тарыфы, найпершая праблема, якую неадкладна мусяць вырашаць кіраўнікі Расіі, Украіны і Беларусі, калі яны насамрэч адказныя за лёс сваіх краінаў і народаў, якія могуць сыйсціся ў такой сечы, што захлынуцца нянавісцю і крывёю…

.
28.12.16 10:29
загружаюцца каментары

Уладзiмiр Някляеў