АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Геніяльны рэпартаж, ці рэпартаж для геніяў.

А можа проста аўтар тэкста – сціплы геній?

У нядзелю ўвечары не глядзеў тэлевізар, не слухаў радыё. А ў панядзелак зранку прачытаў на сайце Нашай нівы апісанне фінальнай гульні ў футбол Нямеччына — чэмпіён! Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=131676

Тое, што Германія перамгла я зразумеў з тэкста Зміцера Панкаўца адразу,  але вось зь якім лікам так і не ўцяміў. Яшчэ раз перачытаў частку тэкста, дзе аўтар апісваў забітыя галы:

Усё вырашылася за пяць хвілін да сканчэння дадатковага часу. Перамогу Германіі прынеслі рэзервісты. Крос задзейнічаў Шурле, а Марыа Гётцэ адгукнуўся на ягоную перадачу.

Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=131676
  Ды так і не дапёр пра лік перамогі. І вось тут узгадаў відэакліп, дзе мастакі суполкі Пагоня эстафетным чынам агучвалі для агульнанацыянальнай дыктоўкі тэкст Каліноўскага Ліст з-пад шыбеніцы. Напрыканцы ліста Аляксей Марачкін выразна казаў прарочыя словы пра тое, што “тады зажывеш шчасліва, калі маскаля над табой ня будзе”. Праз імгненне Марачкін зноў паўтарыў наказ Каліноўскага, бо так патрабуе жанр дыктоўкі. А потым сказаў трэцці раз: “паўтараю: тады зажывеш шчасліва, калі маскаля над табой ня будзе!” Зразумела, што пра лік фінальнай гульні я даведаюся з іншых крыніцаў. І паўторы галоў пакажуць мне шматкроць па ТБ. Але ж нейкая стрэмка ў душы засталася. Што я не дасягнуў геніяльнасьці аўтара і зь яго рэпартажу так і не даведаўся пра лік гульні. Дарэчы так нашы аналітыкі пішуць і пра палітыку. Што не зразумець: хто ж перамог за дваццаць год прэзыдэнства Лукашэнкі: Ён сам? Крэмль? Апазыцыя? Беларускі народ? Ці можа ўсе прайгралі?.
14.07.14 8:08
загружаюцца каментары

Владимир Подгол