АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Дзедаўшчына ў войску Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Ён папросіць самога сябе: стань прэзыдэнтам!

Дзіўна слухаць некаторых палітыкаў, калі яны кажуць наконт будучых выбараў прэзыдэнта Беларусі. Прычым кажуць з абодвух бакоў.   Вось апошні па часе паліталагічны шэдэўр А.Лукашэнкі:   “Трэба не опостылиться, як кажуць беларусы, перад народам. Трэба ісці на прэзідэнцкія выбары і людзям сказаць, калі мы, вядома, пойдзем на іх, калі ўсё нармальна будзе, як цяпер, каб не бегаць за людзьмі і не прасіць іх. Людзі павінны самі разумець, што, ну, да ўлада не без хібаў, але дай бог, каб гэтая ўлада пагадзілася з намі і далей працаваць. Каб людзі да нас ішлі, а не мы да іх хадзілі і прасілі іх на каленях ». (БТ 2014/11/14)   Перад намі ўнікальная канцэпцыя выбараў, сутнасць якой можна пераказаць і так: “Калі мы не застанемся ва ўладзе, вам, “народец” капец! А таму прасіце як след, тады мы задаволім вашу просьбу”.   Гэтая шчырасць Уладара “народца” саўпала с заявай паслугача дыктатара Радзькова пра тое, што калі б не Лукашэнка, тады б у нас была б вайна.   Калі я слухаў ды чытаў гэтыя заявы мяне не пакідала пачуццё, што не хапае яшчэ аднаго закліка ад кіраўніка РПЦ ці іхнага святара: “Лукашэнку трэба ўвесьці ў статус святога, за абарону беларусаў ад вайны!” Я ніколькі не перабольшваю, бо заклік галасаваць за Лукашэнку Мітрапаліт Павел агучыў даўно: «Часам нашым парафіянам задаю пытанне, а вы ведаеце, хто такі Аляксандар Лукашэнка? Ведаем, кажуць, гэта наш прэзідэнт. Я ў такіх выпадках заўсёды кажу: мы з вамі павінны не толькі за яго галасаваць, але яшчэ і маліцца, каб Бог яго прымудраецца, каб дараваў яму моцнае здароўе і сілу духу, каб і ў будучыні наша краіна квітнела. Каб народ наш жыў шчасна у дастатку».
http://naviny.by/rubrics/society/2014/04/21/ic_news_116_434948/
Вось таму РПЦ мусіць да выбараў падвышаць статус свайго богаабранніка.   У запасе Ўладара лёсаў святароў ёсць і блакітная еўрапейская карта, дзе казырная дама – прадстаўніца Эўракамісіі Майра Мойра заклікае па прэзыдэнскім тэлеканале АНТ: “Беларусы! Вы мірныя людзі, падтрымайце свайго прэзыдэнта ў барацьбе за мір ва Ўкраіне!” Як быццам бы Лукашэнка не даваў загад свайму прадстаўніку прагаласаваць супроць рэзалюціі, якая асуджала Расію за агрэсію ў Крыму і яго анексыю. І пад час набліжэння выбараў заклік падрымаць “свайго прэзыдэнта” будзе адным з інфарм хітоў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў з шоу палітычнае эўрабачанне.   Як у нас могуць падштурхнуць “народец” прасіць Уладара лёсаў пайсці на выбары і застацца кіраўніком дзяржавы, асабліва тлумачыць ня трэба. Дастаткова прывесці пару прыкладаў, як студэнтаў, быццам сабак гналі на датэрміновыя выбары, а рабочых і служачых прымушалі прынесці даведкі з выбарчых участкаў, як доказ хаджэння на выбары.   А каб не думалі людзі пра фальшаванне выбараў ім раз-пораз будуць паказваць касандраў з Эўропы, як у мінулую нядзелю па прэзыдэнскім тэлеканале паказалі эксперта са Швэйцарыі, які ўпэўнена прадказаў перамогу Лукашэнкі на выбарах хоць зараз.   Так што думаю хутка мы пабачым унікальную калектыўную творчасць грамадзянаў, якія на сходах будуць агучваць хваласпевы ўладару лёсаў і маліць яго ўзяць удзел у выбарах ды з пажаданнем: абавязкова перамагчы!   А ён у адказ закліча: “Паўстаньце з кукішкаў! Ня бойцеся! Я абараню Вас ад крыважэрнай апазыцыі і сквапных расійскіх алігархаў! Я прымаю Вашае пакліканне!”   Тым больш, што клікаюць, нават ад мікрафона Радыё “Свабода”:   «палітычная кан’юнктура Беларусі склалася так, што ён (Лукашэнка) проста не можа не выйграць, а калі ты не можаш не выйграць, трэба ісьці, і ён гэта разумее. Што б мы сёньня не казалі, але катастрофы на Беларусі ня будзе, а калі ня будзе, то ён перамагае. (А.Фядута “паліттэхноляг з каманды Лукашэнкі-Някляева) (http://www.svaboda.org/content/transcript/26696447.html) style="font-size: 20pt;">   На гэтым фоне заклікі некаторых палітыкаў, якія цвердзяць аб няўдзеле ў выбарах ствараюць Лукашэнку ўнікальны фон. Ёсьць показка: на бязрыб’і і рак – рыба. На сёння Лукашэнка сам цудоўна разумее, што ён ня рыба. Рыба ў кітайскай міфалогіі – гэта істота, якая прыносіць грошы. Уладар самоў і ракаў сам публічна прызнае, што ягоная ўлада – небязхібная. Ён нявыканаў сваіх абяцанняў з Усенароднага сходу 2010 году аб падвышэнні заробкаў да 1 000 даляраў. Ягоныя “лепшыя” кадры правалілі мадэрнізацыю і раскралі народныя грошы. І калі пра ўсе гэтыя хібы прамаўчаць пад час выбараў, а не маючы трыбуны кандыдата, ніхто нашых слоў не пачуе, тады гэты рак, які задам пяціцца ў Эўразійскі хаўрус, а перадам трызвоніць народу пра незалежнасць, тады гэты рак, які толькі лёгка пашчыпвае карупцыянераў, прадстане перад народам, як сапраўдная рыба, ды яшчэ гаворачая! А нашы палітычныя рыбы будуць хоць і казаць ды пісаць у незалежных СМІ, але застануцца бязгалосымі для народа.   І тады застанецца толькі адна надзея, што сярод хваласпеваў і заклікаў да Уладара шчасця вылучацца на выбары, сцены дамоў будуць распісаныя заклікамі: “Если ты За Лукашэнку, бейся лбом об эту стенку!»   Пасляслоўе.   Самае цікавае ў гэтай гісторыі пабачыць той рэпартаж, у якім Уладар нашай будучыні будзе сам прасіць сябе самога пайсці ў прэзыдэнты. Цікава, як будзе сябе ўгаворваць, адмаўляцца і зноў угаворваць, каб урэшце трыумфальна перамагчы самога сябе і пагадзіцца. Гэта будзе твор кшталту “Вайны і міра”, вайны і міра з самім сабой. Але гэта будзе ўжо перадвыбарчая вайна па маделі “універсальны салдат” – “універсальны прэзыдэнт” са сапсаванай кампутарнай схемай у мазгах. А, па-просту кажучы, - вар’яцтва….
19.11.14 9:21
загружаюцца каментары

Владимир Подгол