АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Зьняволеныя “Свабодай” пытанні

Тэкст Алеся Таўстыкі, які ён надоечы выставіў у фэйсбуку, я упершыню пачуў ад яго са шматлікімі падрабязнасцямі да прэсавай канфэрэнцыі А.Лукашэнкі. Мне здавалася, што пад час прэс-шоу Ўладара журналістаў я пачую да яго пытанне ад запрошаных “акул пяра” накшталт таго, што задаў Таўстыка міліцыянту. Ніхто такое пытанне не задаў. А шкада. Прачытайце, калі ласка, пра дзіўны сход:   “28 студзеня2015 год. Вечар. Падзея адбываецца ў актавай зале коледжу №221.  Я на бацькоўскім сходзе ў сына. Тэма: рознае, але больш гаворкі як турбуецца педагагічны калектыў коледжа за дзяцей, якія апошнім часам хварэюць на прагу да СПАЙСа!!! Паведамляюць: колькі ўжо студэнтаў адлічылі з-за СПАЙСУ, колькі сядзіць у Жодзіна, колькі мае ўмоўны тэрмін! І які тэрмін зараз можна атрымаць! Далі слова і прадстаўніку МУС, старэйшаму лейтынанту Аляксандру. Той дапаўняе інфой ўвогуле па Завадзкому раёну, што жудасна!Прыводзіць прыклад, што за продаж СПАЙСУ маладзёны могуць зарабіць за месяц аж, АЖ ДА 130 000 000 (СТО ТРЫЦЦАЦЬ МІЛЬЁНАЎ) беларускіх рублёў! Зал ажывіўся, закэхкаў! Бацькоў было шмат! Прапанавалі задаць супрацоўніку МУС пытаньні. Ну, а як жаж без мяне! Падымаюсь, прадставіўся, кажу маю ДВА пытаньні! Пытайцеся? - Я, вось шмат інфы пра СПАЙС, як прадаюць, як паводзяць пасьля ўжытку людзі. Дык вось пытанне: А АДКУЛЬ ГЭТЫ СПАЙС УЗЯЎСЯ Ў БЕЛАРУСІ? Афіцэр....ціхенька так: “З РАСЕІ. Прашу яго: “Кажыце мацней, нячутна… - Зноў адказвае: “З РАСЕІ!!!” Ужо гучна і гледзячы мне ў вочы паўтарыў. Дык можа зачыніць мяжу з расеяй? Гэта не мае паўнамоцтвы, гэта паўнамоцтвы народа! Я другое пытаньне задаю: “А ці маглі б вы папрасіць прабачэньне ў бацькоў ад МУС за тое, што вашыя вышэйстаячыя афіцэры разам з калегамі з КДБ крышавалі распаўсюд НАРКОТЫКА СПАЙС у Беларусі? Адказвае: “Гэта не мая кампітэнцыя, гэта кампітэнцыя міністра унутраных спраў Беларусі! Зал загудзеў. Людзі пачалі нешта ціхенька казаць, пачуў галасы падтрымкі. Міліцыянер хутка сыйшоў! Я пачуў рэпліку - адзіную ў свой бок: “Как вы смеете унижать человека!?” Цікава, Вырадкі, якія зараз у турме, з МУС яны ці прынізілі людзей, калі ведалі пра наркату і крышавалі распаўсюд СПАЙСУ, ад якога шмат ПАШАЛЕЛА І ЗАГІНУЛА, яны ці прынізілі наш народ,? Як Вы лічыце?   І яшчэ пра пытанні. Напярэдадні прэс-шоу я прачытаў на сайце радыё “Свабода” пра намер прадстаўніка радыё “Свабода” сабраць у слухачоў пытанні і лепшае задаць. Пазваніў і перадаў связьніку журналіста Свабоды народа з дыктатарам пытанне: “Ці ўсведамляе А.Лукашенка, што новая праўка ў закон аб вайсковым становічшы аб яго увядзенні ў Беларусі ў выпадку, калі нехта нападзе на сябра АДКБ, рэальную пагрозу вайны для ўсіх нас?” І гэтае пытанне не прагучала. Мой суразмоўца Каліноўскі паведаміў мне, што мае ўжо аж за 100 сто пытанняў да Лукашэнкі і наўрадці маё ён агучыць. Але ж мы ўсе ведаем, што калі Україна пачне вяртаць Крым, Расія абвесціць пра напад на сябе і мы мусім ваяваць за Крым на баку Расіі супроць Украіны. Да таго ж атрады ІГІЛ ужо утварылі свае базы ў азіяцкіх постсавецкіх краінах… Нешта трэба рабіць з такімі пытаннямі. Можа “связьнікі” накіруюць Лукашэнку дадатковыя пытанні, ці зададуць із пад час інтэрвію зь ім? Што было абяцана Ўладаром словаваў “Свабодзе” і Эўрарадыё. Варта спытаць яго: “Ці не трэба закрыць мяжу з Расіяй атрадамі наркакантролю?” “Ці не выкінуць новую праўку ў закон аб вайсковым становішчы?”    Увогулле, пытанні журналістаў да мажлівай прэсавай канферэнцыі з А.Лукашэнкам маглі б цалкам сфармаваць слухачы Свабоды і Эўрарадыё.
Ці не так?
.
02.02.15 18:50
загружаюцца каментары

Владимир Подгол