АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Дзедаўшчына ў войску Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Адкрытыя пытаньні да А.Лябедзькі

Заўтра на сайце «Нашай Нівы» АНЛАЙН з Анатолем Лябедзькам
http://nn.by/?c=ar&i=146203

Пакідайце свае пытанні.


Пытанні да Анатоля Лябедзькі ад Уладзіміра Падгола:

 

1.Ці будзеце Вы пад час выбарчай кампаніі агітаваць выбаршчыкаў і дамагацца ад уладатрымальнікаў  скасавання Саюза Расія-Беларусь, парламантскага схода гэтага Саюза і ягонага бюджэту?

2. Ці будзеце Вы пад час выбарчай кампаніі агітаваць выбаршчыкаў і дамагацца ад уладатрымальнікаў выхаду з Эўразійскага эканамічнага саюза, адпаведнай мытнай прасторы?

3. Ці будзеце Вы пад час выбарчай кампаніі агітаваць выбаршчыкаў і дамагацца ад уладатрымальнікаў выхаду з АДКБ?

4. Ці будзеце Вы пад час выбарчай кампаніі агітаваць выбаршчыкаў і дамагацца ад уладатрымальнікаў скасавання дамоваў аб знаходжанні расійскіх вайсковых базаў у Беларусі і выдаленню гэтых базаў з нашай зямлі?

5. Ці будзеце Вы ставіць ультыматум уладатрымальнікам:

Альбо агучваньне фактаў аб зьнікненьні Ганчара, Захарэнкі Красоўскага, ды вызваленьне Статкевіча, альбо сыход з выбараў ды заклік да байкоту?

.
19.03.15 8:42
загружаюцца каментары

Владимир Подгол