АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Дзедаўшчына ў войску Захад-2017 Справа Федынiча Дэкрэт пра дармаедаў Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Бітва: МУС супроць крумкачоў

КДБ супроць снайпераў наркабаронаў


Міністру МУС Рэспублікі Беларусь І.А.Шуневічу    

 Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь В.П.Вакульчыку

Кіраўніку службы бяспекі прэзыдэнта Беларусі І.A. Шынкевічу

Старшыні Рады Бясьпекі С.В.Засю.


ад грамадзянаў Беларусі

Кандыдатаў у дэпутаты парламанта Ул.Падгола, А.Талстыкі

Заява"Куля для прэзідэнта"
Мы – кандыдаты ў дэпутаты парламанта звяртаемся да Вас з прапановай узяць удзел у конкурсе па выбары “Кулі для прэзідэнта”. Ва ўправе БНФ 19 жніўня ў 16.00 гадзінаў адбудзецца выбар Кулі, якая мусіць трапіць да прэзідэнта. Наша праблема ў тым, што наш ліст да прэзыдэнта аб увядзенні наркакантроля на мяжы з Расіяй і кантроля за перасоўваннем зброі на гэтай мяжы чыноўнікі з адміністрацыі перасылаюць Вам ды ў Памежны камітэт. А пытанне ўвядзення кантроля на мяжы па законе цалкам належыць прэзыдэнту. Мы хочам даставіць наш ліст да А.Лукашэнкі, бо праблема памежнага кантролю з Расіяй набыла статус праблемы нацыянальнай бяспекі. Калі зброя і надалей будзе ісці да нас, мы ператворымся ў крывавы Данбас. Мы стварылі некалькі адмысловых куль, якія мусяць даставіць ліст з прапановай увядзення наркакантролю і кантролю за перасоўваннем зброі да А.Лукашэнкі. Прапануем Вам узяць удзел у выбары найбольш эфектыўнай Кулі для прэзідэнта. Просім Вас забяспечыць ахову балёніка і Кулі для прэзідэнта на праспекце Незалежнасці, адкуль мы плануем здзейсніць запуск Кулі. Бо на адным з нашых пікетаў невядомы рабаўнік скраў копію карціны Нашы лялькі і Вашы супрацоўнікі дагэтуль не знайшлі ні карціны, ні рабаўніка. Акрамя гэтага просім Вас і ахову прэзідэнта забяспечыць пралёт паветранага балёніка да рэзідэнцыі прэзыдэнта на Марска 38. Для гэтага неабходны абараніць балёнік ад варожых снайпераў, нанятых гандлярамі зброі і наркабаронамі, якія могуць падстрэліць балёнік, каб А.Лукашэнка не даведаўся пра нашу прапанову рашэння важнейшай дзяржаўнай праблемы нацыянальнай бясьпекі. А таксама абараніць балёнік ад крумкачоў, якія могуць падраць балёнік. Прапануем для гэтага драпежных птушак – ці разагнаць, ці пастраляць. Чакаем Вас на конкурсе “Кулі для прэзідэнта”. І на пікеце на праспекце Незалежнасці. Загадзя удзячны за бяспечны пралёт шара з Куляй для прэзыдэнта і Кулі для Колі. Вы маеце дзетак і ўнукаў. І вядома ж ня хочаце, каб іх аднойчы зачапіла наркахваля ці куля з нелегальная зброі. Вы маеце кантакты з А.Лукашэнкам і можаце давесці да яго небяспеку для Беларусі ад неахоўваемай мяжы з Расіяй. Паспрабуйце, калі ласка, разам з ім выпрацаваць меры увядзення пакрокавай аховы мяжы з Расіяй ад наркотыкаў, зброі і выбуховых рэчываў.   

Прыходзьце да нас на пікет “Куля для прэзідэнта” у пятніцу 18 гадзінаў на Праспект Незалежнасці 23, тады нам не прыдзецца скіроўваць “Кулю для прэзыдэнта” на Маркса-38

.
18.08.16 15:14
загружаюцца каментары

Владимир Подгол