Ідэолагі Лукашэнкі супраць незалежнага назірання.
У Беларусі за 20 год адладжана сістэма «падліку» галасоў выбаршчыкаў - патрэбныя лічбы «прагаласаваўшых» гарантаваныя на кожных выбарах.
Але, нягледзячы на намаганьні Лідзіі Ярмошынай, гэтыя «выбары» не прызнаюцца дэмакратычнымі краінамі свету. Не ў апошнюю чаргу, дзякуючы працы незалежных назіральнікаў.
І вось , у 2015 годзе у дадатак да сістэмы «выбарчых камісій», беларускія ўлады вырашылі стварыць сваю сетку «назіральнікаў».
Дзяржаўныя ідэолагі па ўсёй краіне рыхтуюць «назіральнікаў» з ліку работнікаў дзяржаўнай сістэмы адукацыі, ЖЭСаў, дзяржслужачых. Звычайна гэта адбываецца так: па загадзе мясцовага кіраўніка ідэалагічнага аддзела ў выканкам збіраюць супрацоўнікаў адукацыі (настаўнікаў, тэхнічных работнікаў школ), супрацоўнікаў ЖЭСаў, у тым ліку дворнікаў і інш. На сустрэчы праводзіцца падрабязны інструктаж, раздаюцца метадычныя дапаможнікі. «Назіральнікам» паведамляюць, ад якіх арганізацый яны будуць назіраць: "ты - шляхам збору подпісаў (подпісы, вядома, збіраць ніхто не патрабуе), ты - ад партыі Х, ты - ад арганізацыі Y і г.д.» (цяпер зразумела, адкуль бяруцца тысячы сябраў участковых камісіі і назіральнікаў ад фэйкавых зарэгістраваных партый і арганізацый БРСМ, «Белая Русь» і да т.п.).
Ва ўсіх гэтых назіральнікаў маецца адзін каардынатар, перад якім неабходна даваць справаздачу і з якім трэба звязвацца ў выпадку ўзнікнення пытанняў.
Мэты гэтай сістэмы назірання дзве: супрацьдзеянне незалежным назіральнікам і пусканне пылу ў вочы міжнародным назіральнікам.
«Галоўная задача» для праўладных назіральнікаў у метадычцы, якую раздаюць ідэолагі:
«Правесці маючыя адбыцца прэзідэнцкія выбары на высокім арганізацыйным узроўні, не даць сілам, зацікаўлены ў дэстабілізацыі грамадства, ніякай падставы сарваць выбарчы працэс або не прызнаць вынікі галасавання».

Пры тым, асабліва падкрэсліваецца, што сачыць за тым , як на самай справе прагаласавалі людзе - "не прадугледжана заканадаўствам"
Назіральнікам-правакатарам прапануецца «Узор Акту аб парушэнні Выбарчага кодэкса незалежнымі назіральнікамі», у якім загадзя ўпісана скарга на незалежнага назіральніка за тое, што ён ... «часта падыходзіў да стала выдачы бюлетэняў, вылучаў участковай камісіі прэтэнзіі і прапаноўваў свае рэкамендацыі». Скарга накіроўваецца ў ПРАКУРАТУРУ (!) і выбарчую камісію.
У «даведніку назіральніка» асаблівая ўвага нададзена «працы» з міжнароднымі назіральнікамі. Галоўная мэта - пахваліць супрацоўніцтва з уладамі Беларусі.
Заява кіраўніку групы міжнародных назіральнікаў:
«Мною было выяўлена, што працэс галасавання на паказаным участку быў арганізаваны і праведзены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Выбарчага кодэкса РБ... Прашу далучыць маю заяву і копію справаздачы да матэрыялаў міжнародных назіральнікаў».
І, натуральна, у абавязкі «назіральнікаў» ад улады ўваходзіць дапамога выбарчым камісіям у барацьбе з незалежнымі назіральнікамі: «Мэтай вашага прысутнасці з'яўляецца садзейнічанне камісіі, .. таму, калі хто-небудзь неабгрунтавана абвінаваціць камісію ў нейкіх парушэннях, вашы тлумачэнні дапамогуць вырашыць непаразуменне».
Выявіць фальш рыхтуемага спектакля «выбары-2015» можа толькі сістэма масавага незалежнага назірання. У гэтым годзе Беларускія хрысціянскія дэмакраты вылучаць больш 400 назіральнікаў па ўсёй краіне. Кампанія «Права выбару» плануе выставіць назіральнікаў на 1000 участках.
Адна з галоўных задач назірання - фіксацыя рэальнай яўкі на выбары. Нагадаю, што юрыдычна выбары адбыліся, калі прагаласавала больш за 50% выбаршчыкаў.
Заклікаю ўсіх неабыякавых людзей стаць назіральнікамі.
Fatal error: Call to undefined function setComment() in /var/www/park/bitrix/templates/bp_bel/components/bitrix/blog/blogs/bitrix/blog.post/.default/template.php on line 157