АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Беларуская выбарчая акруга. Жанчына 47-мі гадоў.

Рэгістрацыя-нерэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты адбудзецца хутчэй за ўсё ў апошні вызначаны законам дзень, то бок 20 лютага 2014, а гэта значыць, што можна прысвяціць крыху часу на вывучэнне электаральнай статыстыкі-2014.

Калі сцісла, то тыповым беларускім выбаршчыкам з'яўляецца жанчына 47 гадоў.

А зараз падрабязней.  

Для вылуэння мяне кадыдатам у дэпутаты шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў у Гомельскі гарадскі Савет дэпутатаў ад Беларускай выбарчай акругі №24 і Гомельскі абласны Савет дэпутатаў ад Студэнцкай выбарчай акругі №15 агулам мной асабіста было сабрана 270 подпісаў, ці 120% ад неабходнай колькасці.

З 270 чалавек, што падпісаліся за мяне 35% ці 95 чалавек складаюць мужчыны, астатнія 65% ці 175 чалавек - жанчыны.

Сярэдні ўзрост падпісанта - 47 гадоў 5 месяцаў.

Самы малады падпісант быў 1995 года нараджэння, самы сталы - 1925-га.  

Больш за ўсё мужчын падпісалася ад 1989 і 1958 гадоў нараджэння - па 5 чалавек.  

Больш за ўсё жанчын падпісалася ад 1979, 1957 і 1954 гадоў нараджэння - па 7 чалавек ад кожнага году.  

Агулам ад аднаго года найбольш падпісалася за мяне выбаршчыкаў 1961 года нараджэння - 11 чалавек.  

На 2-м месцы 1957 год - 10 чалавек. На 3-м месцы - 1989, 1963 і 1954 гады - па 9 чалавек ад кожнага.

Статыстыка па ўзроставых прамежках: Выбаршчыкі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў:

26 чалавек ці 9,6% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 13 (50%) Жанчын - 13 (50%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 26 да 35 гадоў:

53 чалавек ці 19,7% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 18 (34%) Жанчын - 35 (66%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 36 да 45 гадоў:

33 чалавека ці 12,2% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 5 (15%) Жанчын - 28 (85%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 46 да 55 гадоў:

73 чалавек ці 27% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 30 (42%) Жанчын - 43 (58%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 56 да 65 гадоў:

59 чалавек ці 21,9% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 22 (37%) Жанчын - 37 (63%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 66 да 75 гадоў:

17 чалавек ці 6,3% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 3 (18%) Жанчын - 14 (82%)

Выбаршчыкі ва ўзросце ад 76 да 89 гадоў:

9 чалавек ці 3,3% ад агульнай колькасці.

Мужчын - 4 (44%) Жанчын - 5 (56%)

Палову подпісаў (132 чалавекі ці 48,9% далі людзі ва ўзросце ад 46 да 65 гадоў.

Найгорш падпісваліся людзі ва ўзросце ад 36 да 45 гадоў - толькі 33 подпісы ці 12,2% ад агульнай колькасці.  

Наогул "мёртвым" у плане грамадскай актыўнасці з'яўляецца пакаленне мужчын 1969 - 1978 гадоў нараджэнняя.

Іх подпісы тут складаюць толькі 15%, астатнія 85% - ад жанчын.  

Насуперак маім меркаванням і агульнай сітуацыіі даволі актыўнымі з'яўляюцца людзі ва ўзросце да 35 гадоў - ад іх было атрымана 79 подпісаў, ці 29,3% ад агульнай колькасці.

Прадстаўніцтва па полу там таксама амаль роўнае (39% мужчыны і 61% жанчыны).

У цэлым, калі параўноўваць са зборам подпісаў у жніўні 2012 падчас Парламенцкіх выбараў 2012 года, у зборы подпісаў у студзені 2014 года для мясцовых выбараў можна заўважыць пазітыўную статыстычную тэндэнцыю - сярэдні ўзрост падпісантаў у 2012 годзе складаў 56 гадоў, у той час як зараз - 47 год.

Іншымі словамі нераўнадушны электарат маладзее.

І гэта добра.



17.02.14 23:12
загружаюцца каментары

Ігар Случак