АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

ЛГБТ як хрысціянская тэма

Здзіўляюць мяне хрысціяне, якія лічаць, што роўнапраўе ЛГТБ, у прыватнасці дазвол на аднаполыя шлюбы - гэта прапаганда распусты і ўсёдазволенасці.
Па-першае, як мінімум, хто хоча ўсёдазволенасці, той не ўступае ў манагамны шлюб.
Па-другое - ня трэба тыражыраваць памылку блытання свабоды з усёдазволенасцю.
Ну, не бачыла я на Захадзе ані ўсёдазволенасці, ані яе прапаганды! А што бачу, дык гэта ідэю пра тое, што свабода чалавека мае быць АБМЕЖАВАНАЙ - але толькі правамі іншых людзей. Ну і гэта спараджае дыскусію, дзе тут мяжа. Але гаворка ідзе менавіта пра праблему МЕЖАЎ свабоды - дык якая тут усёдазволенасць?..
Дарэчы, я і не кажу, што аднаполыя шлюбы - гэта окей. Я толькі кажу, што ідэя недыскрымінацыі ЛГТБ - мае сваёй асновай любоў да чалавека, памкненне даць яму як мага болей свабоды, магчымасцяў быці шчаслівым.
А значыць, гэта калі і памылка, то гэта хрысціянская памылка...
Хрысціянскія памылкі, канешне, розныя бываюць, сярод іх - інквізіцыя... Мо аднаполыя шлюбы - такое ж вычварэнне хрысціянскае цывілізацыі, як і інквізіцыя, толькі з іншага боку, не з аўтарытарнага, а з гуманістычнага?
Мажліва... Але так ці інакш, мяркую, што тэма гэта вялікая, сур'ёзная і хрысціянская.
Дарэчы, у якасці пастскрыптума. Улюблёны гамафобскі лейтматыўчык - шарманка "дазволілі аднаполыя шлюбы дык хутка дазволяць і педафілію". Угу, а цяпер дэматыватар у стылі "фантазіі vs рэальнасць": чамусьці менавіта грамадствы, талерантныя да гомасэксуальнасці, найболей неталерантныя да педафіліі - нават у Камбоджы стараюцца з педафіліяй змагацца, не толькі ў сабе дома.
Мо таму, што сэрцавіна талерантнасці да гомасэксуалаў і кіпучае неталерантнасці да гвалтаўнікоў і педафілаў - любоў да чалавека і непрыязь да гвалту над ім?..

04.06.16 21:40
загружаюцца каментары

Маргарита Тарайкевич