АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Выбары-2018 Шпіёнаманія Рэформа адукацыі Дзедаўшчына ў войску Дэкрэт пра дармаедаў Забойства Паўла Шарамета

Сакралізацыя і дэсакралізацыя краіны

Дайшло як да жырафы. Падчас заняткаў фемінізмам сустрэла на сайце дый па-новаму ўбачыла дыскусію гадовай даўніны - пра выяву жанчыны-вершніцы ў гербе "Пагоня".


Можна задумацца нават не пра захапляльны сэксізм, не пра тое якая гэта феерычна - палічыць за абразу выяву жанчыны замест мужчыны на кані ў нацыянальным гербе. http://www.svaboda.org/a/26906268.html


А пра тое, што мастак жаліцца на дэсакралізацыю нацыянальнага сімвалу. Задумацца ў хрысціянскім кантэксце.


Ці ня ёсць грахом якраз сакралізацыя нацыянальнага сцяга і герба - грахом ідалапаклонства?..


Свяціць варта толькі Бога. І чалавека, створаная паводле Ягонага вобразу і падабенства, істоту, якую Бог любіць і нас заклікае любіць. А нацыянальныя сімвалы самі не святыя. Сакралізаваць можна кроў, пакуты, пачуцці ЛЮДЗЕЙ, якія змагаюцца за Айчыну - але не саму краіну ці дзяржаву. Саму краіну, культуру, дзяржаву, мову - якраз і варта дэсакралізваць.


Дэсакралізацыя ня значыць адсутнасці любові ці захаплення. Захапляемся ж мы коткамі і кветкамі і Венерай Мілосскай, і клапоцімся і ахоўваем гэтую прыгажосць - не пакланяючыся і не сакралізуючы!


Я за дэсакралізацыю Беларусі і беларускасці. Прынамсі, таму не люблю пісаць слова "Радзіма" з вялікай літары. Таму кажу часам "эрбэшка". А выраз "Радзіма-маці" нават здаецца блюзнерскім: як можна краіну параўнаць з маці, чалавекам які нам пастаянна дапамагаў і расціў нас?.. Як можна сваю маці ставіць на адну дошку з кавалкам зямлі ці дзяржаўным утварэннем?..


Беларускі ці ўкраінскі сцяг самі ад сабе для мяне не святыя. Але cвятое для мяне іншае: свабода, ЧАЛАВЕЧАЯ свабода, за якую змагаюцца ЛЮДЗІ, да прыкладу на плошчах і майданах. Святыя для мяне і жыцці ўсіх іншых ЛЮДЗЕЙ (як мінімум тэарэтычна святыя, хаця як убачыш на гэтым вобразе Божым "георгіеўскую" стужку, то адразу хочацца здзейніць грэх страшнага блюзнерскага нечалавекалюбства, але Хрыстос такі забараняе, вось незадача, болей за тое, Ён можа і сам прыйсці да цябе з георгіеўскай стужкай і папрасіць хлеба, з Яго станецца...).

Калі аддаваць сваё жыццё за культуру ці мову - то не таму, што яны самі святыя, а дзеля любові да людзей, якія рызыкуюць страціць гэтае багацце, застацца абдзеленымі. Беларусь - гэта ЛЮДЗІ. І калі яна святая-сакральная, то толькі ў гэтым сэнсе.

14.08.16 14:37
загружаюцца каментары

Маргарита Тарайкевич