АКТУАЛЬНЫЯ ТЭМЫ: Циск на незалежныя прафсаюзы Дэкрэт пра дармаедаў Міліцэйскае свавольства Эканамічны крызіс Забойства Паўла Шарамета

Казус тэарэтычнага кансерватызму

Кхе. Нехта ўжо перапошчвае, з адпаведнымі каментарамі, рэзкае выказванне спадара Паўла пра Хэлоўін...

От толькі ня трэба з Севярынца рабіць цемрашала.

Тут такая гісторыя. Чалавек стварыў некалькі суполак, некалькі лозунгаў, некалькі твораў, якія дапамагаюць мноству людзей быць болей вольнымі і змагацца за свабоду. 

Спрычыніўся ён, да прыкладу, і да майго ўласнага грамадскага і псіхалагічнага вызвалення. Я пабачыла, наколькі можна быць у РПЦ і ў змаганні за Беларусь, і ўвогулле пабачыла, на практыцы, хрысціянскае змаганне за свабоду і вольнасць...

Гэта раз. А два - у чалавека не могуць быць прапрацаваныя абсалютна ўсе грамадскія тэмы! 

Асабліва калі прыдзірацца да кожнага ягонага чыху. 

І асабліва калі ў чалавека даволі многа ўнутранай свабоды. 

Бо, каб зразумець небяспеку малейшых праяваў духу забаронніцтва, трэба - парадокс! - быць якраз не такім свабодным чалавекам як Севярынец, а такім закамплексаваным, як вашая пакорная служка. Прайшоўшая праз парачку колаў пекла аўтарытарных комплексаў з рэлігійным адценнем, праз выкіданне рок-дыскаў у сметніцу, праз спаднічна-хусткавы перыяд дый іншыя аўтарытарна-неўратычныя жахі. 

Ну а спадар Павал Севярынец ніколі не хварэў на такія вычварэнні. Праваслаўе ў ім арганічна спалучалася і з беларускасцю, і з шанаваннем лепшых здабыткаў беларускае рок-музыкі, і з грамадскай актыўнасцю. У ім хапала ўнутранай свабоды на ўсё гэта...  

Павесяліцца з ляпаў таленавітага чалавека, у стылі "ай да Пушкін..." і з працягам фразы - то можна. Але ж не ўспрымаць гэта занадта сур'ёзна.

Дарэчы, гэта распаўсюджаны казус эпохі сацыяльных сетак: выносіць вердыкт чалавеку паводле ягоных асобных і збольшага тэарэтычных поглядаў.

А рэальнасць шырэйшая за гэта.

.
30.10.16 20:27
загружаюцца каментары

Маргарита Тарайкевич